А ўсе цары, якія прыйшлі на дапамогу Ададэзэру, убачыўшы, што яны пераможаны Ізраэлем, заключылі саюз з Ізраэлем і служылі яму. І надалей сірыйцы баяліся дапамагаць сынам Амона.
2 ЦАРСТВАЎ 8:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і паставіў Давід гарнізоны ў Араме Дамаска; і Арам быў падпарадкаваны Давіду і прыносіў яму даніну. І Госпад дапамагаў Давіду ва ўсім, што ён рабіў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І паставіў Давід залогі ў Араме ў Дамаску, і Арам стаўся слугой Давіда, і прыносіў яму даніну. І ГОСПАД выбаўляў Давіда ў-ва ўсіх выправах ягоных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паставіў Давід ахоўныя войскі ў Сірыі Дамаскай, і сталі Сірыйцы ў Давіда рабамі, якія плацілі даніну. І захоўваў Гасподзь Давіда ўсюды, куды ён ні хадзіў. |
А ўсе цары, якія прыйшлі на дапамогу Ададэзэру, убачыўшы, што яны пераможаны Ізраэлем, заключылі саюз з Ізраэлем і служылі яму. І надалей сірыйцы баяліся дапамагаць сынам Амона.
дык здзейсніце гэта цяпер, бо Госпад прамовіў Давіду, кажучы: “Рукою Майго паслугача Давіда Я выратую народ Мой, Ізраэль, з рук філістынцаў і ўсіх ворагаў яго”».
і Я быў усюды з табою, дзе ты хадзіў, і Я забіваў усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім; і ўславіў імя тваё, як аднаго з вялікіх, што жывуць на зямлі.
І паставіў ён у Эдоме гарнізоны, і ўвесь Эдом стаў нявольнікам Давіда. І Госпад дапамагаў Давіду ва ўсім, што ён рабіў.
І разбіў ён маабцаў, і змераў іх вяроўкаю, паклаўшы іх на зямлю; дзве вяроўкі адмяраў для тых, што мелі быць забітыя, а адну вяроўку для тых, якія мелі застацца жывымі; і сталася, што маабцы зрабіліся нявольнікамі Давіда, і прыносілі яму даніну.
А Саламон валодаў усім царствам ад Ракі аж да зямлі філістынцаў і аж да мяжы Егіпта; яны прыносілі яму дары і служылі яму ва ўсе дні яго жыцця.
А астатнія дзеянні Ерабаама і ўсё, што ён зрабіў, і яго мужнасць, з якой ён ваяваў ды з якой вярнуў Ізраэлю тое, што належала Юдэі ад межаў Дамаска і Эмата, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля?
таму Госпад быў з ім, і ва ўсім, што ён рабіў, меў поспех. Узбунтаваўся ён таксама супраць цара асірыйцаў і не служыў яму.
А Мэса, цар Мааба, гадаваў многа жывёлы і даваў цару Ізраэля сто тысяч авечак і воўну са ста тысяч бараноў.
і пакінуў у Эдоме гарнізон, каб Ідумея падпарадкоўвалася Давіду. І дапамагаў Госпад Давіду ва ўсім, што ён рабіў.
І паставіў ён войска ва ўсіх гарадах Юдэі, якія былі абкружаны мурамі; і размясціў на зямлі Юдэі гарнізоны, а таксама ў гарадах Эфраіма, якія здабыў Аса, бацька яго.
Мааб — посуд мой для мыцця, на Эдом пастаўлю чаравік мой, па-над Філістэяй узнясу покліч мой».
І Ёнатан пабіў дружыну філістынцаў, якая была ў Габе. Пачулі аб гэтым філістынцы; а Саўл абвясціў аб гэтым гукам трубы ва ўсёй зямлі, гаворачы: «Хай пачуюць гебраі!»
Аднаго дня сын Саўла Ёнатан сказаў свайму паслугачу: «Хадзем, падыдзем да варты філістынцаў, якая там, насупраць». А бацьку свайму не сказаў аб гэтым.
Тады ахапіў страх лагер у палях; але і ўвесь народ варты іх, і тыя, хто ішоў, каб рабаваць, аслупянелі; і задрыжэла зямля, і страх быў учынены Богам.
А Ёнатан сказаў свайму маладому збраяносцу: «Хадзем, падыдзем да варты гэтых неабрэзаных, можа, Госпад дапаможа нам: бо Госпаду не цяжка ратаваць праз многіх ці праз некалькіх».