Сказаў Бог Ізраэля, гаварыў мне Скала Ізраэля: “Валадар справядлівы над людзьмі, які пануе ў страху Божым, —
2 ЛЕТАПІСАЎ 9:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай будзе дабраславёны Госпад, Бог твой, Які захацеў пасадзіць цябе на прастол Свой царом Госпада, Бога твайго! Бо мілуе Бог твой Ізраэль і хоча захаваць яго навек, таму паставіў Цябе царом над ім, каб чыніў ты суд і справядлівасць». Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай будзе дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог твой, Які меў ласку для цябе, каб даць табе пасад Свой як валадару ў ГОСПАДА, Бога твайго, паводле любові Бога твайго да Ізраіля, каб умацаваць яго на вякі, і Ён паставіў цябе як валадара над ім, каб чыніць суд і праведнасьць». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хай будзе дабраславёны Гасподзь Бог твой, Які ўдабраволіў пасадзіць цябе на трон Свой царом у Госпада Бога твайго. Па любові Бога твайго да Ізраіля, каб уцьвердзіць яго навекі, Ён паставіў цябе царом над ім - чыніць суд і праўду. |
Сказаў Бог Ізраэля, гаварыў мне Скала Ізраэля: “Валадар справядлівы над людзьмі, які пануе ў страху Божым, —
І Давід цараваў над усім Ізраэлем, таксама Давід спраўляў суд і справядлівасць над усім сваім народам.
Хай будзе дабраславёны Госпад, Бог твой, Якому спадабаўся ты і Які пасадзіў цябе на пасад Ізраэля, таму што будзе любіць Госпад Ізраэль вечна, і Ён паставіў цябе царом, каб ты чыніў суд і справядлівасць».
І пачуў увесь Ізраэль пра гэты суд, як вырашыў цар; і баяліся цара, бо бачылі, што ў ім — мудрасць Божая, каб чыніць суд.
І ўстанавіў Ты народ Твой Ізраэль народам Сваім навек; і Ты, Госпадзе, стаў яго Богам.
Але і паміж сыноў маіх, — бо Госпад даў мне многа сыноў, — выбраў Саламона, сына майго, каб сядзеў ён на пасадзе валадарства Госпадавага над Ізраэлем.
І дабраславіў Госпада перад усёй супольнасцю, кажучы: «Дабраславёны Ты, Госпадзе, Божа Ізраэля, бацькі нашага, спакон вякоў.
І Давід загадаў усёй супольнасці: «Дабраславіце Госпада, Бога вашага!» І дабраславіла ўся супольнасць Госпада, Бога бацькоў сваіх; і пакланіліся, і аддалі паклон Госпаду і пасля цару.
І Саламон сеў на пасадзе Госпада, каб быць царом замест Давіда, бацькі свайго, і шчаслівілася яму, і ўвесь Ізраэль быў яму паслухмяны.
Такім чынам, цяпер вы кажаце, што можаце процістаяць Валадарству Госпада, якое маеце праз сыноў Давіда; і маеце вельмі шмат народа і цялят залатых, якіх зрабіў вам Ерабаам, як багоў.
Прытым работнікам, якія будуць секчы дрэвы, паслугачам тваім дам я дваццаць тысяч кораў пшаніцы на харчаванне, і столькі ж кораў ячменю, і дваццаць тысяч батаў віна і таксама дваццаць тысяч батаў аліўкавага алею».
А Гірам, цар Тыра, адказаў у пісьме, прысланым Саламону: «Паколькі палюбіў Госпад народ Свой, таму даў табе быць царом над ім».
Шчасныя людзі твае і шчасныя паслугачы твае, якія прысутнічаюць з табою ўвесь час і могуць слухаць тваю мудрасць.
І дала затым цару сто дваццаць талентаў золата і надта многа духмянасцей ды найкаштоўнейшыя камяні; не было такіх духмянасцей, як гэтыя, што дала царыца Сабы Саламону.
Хай валадарыць па справядлівасці над народам Тваім, а над убогімі Тваімі па законе.
Валадар Магутны любіць суд. Ты ўстанавіў тое, што справядлівае, суд і законнасць учыніў Ты праз Якуба.
Цар у справядлівасці ўзвышае дзяржаву; чалавек, што прымае падарункі, разбурыць яе.
Вось жа слуга Мой, якога падтрымаю, выбраннік мой, у якім мае ўпадабанне душа Мая; спаслаў Я Духа Майго на яго, ён надасць закон народам.
І не будзеш болей называцца «пакінутай», а зямлі тваёй не назавуць болей «спустошанай», але назавуць цябе «маё ўпадабанне ў ёй», а зямлю тваю — «замужняя». Бо ўпадабаў цябе Госпад, і зямля твая будзе ў шлюбе.
Вялікае будзе Яго валадаранне, і не будзе канца супакою на пасадзе Давіда, і над Яго царствам, каб Ён умацаваў яго і ўгрунтаваў на законе і справядлівасці адгэтуль і навечна: руплівае апекаванне Госпада Магуццяў учыніць гэта.
але дзеля таго, што Госпад палюбіў вас і захаваў запавет, якім прысягнуў бацькам вашым, вывеў Ён вас рукой дужай і выкупіў цябе з дому няволі, з рукі фараона, цара Егіпта.