І ўдарыць Госпад Ізраэль так, што будзе ён дрыжаць, як трыснёг на вадзе, і выганіць Ізраэль з гэтай добрай зямлі, якую даў бацькам іх, і пераселіць іх за раку за тое, што яны нарабілі сабе ідалаў, каб гнявіць Госпада.
2 ЛЕТАПІСАЎ 7:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) выкіну вас з зямлі Маёй, якую даў вам, і дом гэты, які пасвяціў імю Майму, адпіхну ад аблічча Майго ды аддам яго ў прыказку ды ў казку ўсім народам. Біблія (пераклад А.Бокуна) Я выкараню вас з зямлі Маёй, якую Я даў вам, і гэты Дом, які Я асьвяціў для імя Майго, Я адкіну ад аблічча Майго і аддам яго на прыказку і насьмешку для ўсіх народаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык Я зьнішчу Ізраіля з улоньня зямлі Маёй, якую Я даў ім, і храм гэты, які Я асьвяціў імю Майму, адкіну ад аблічча Майго і зраблю яго прыпавесьцю і пасьмешышчам ва ўсіх народаў. |
І ўдарыць Госпад Ізраэль так, што будзе ён дрыжаць, як трыснёг на вадзе, і выганіць Ізраэль з гэтай добрай зямлі, якую даў бацькам іх, і пераселіць іх за раку за тое, што яны нарабілі сабе ідалаў, каб гнявіць Госпада.
то Я змяту Ізраэль з паверхні зямлі, якую Я даў ім, і святыню, якую Я асвяціў дзеля імя Майго, адкіну з вачэй Сваіх; і станецца Ізраэль у прыказку і ў казку ўсім народам,
Тады Госпад адкінуў усё пакаленне Ізраэля, і вынішчыў іх, і аддаў у рукі рабаўнікоў, аж пакуль зусім не адкінуў іх ад Свайго аблічча ўжо з таго часу,
Ворагі спалілі святыню, і разбурылі мур Ерузаліма, спалілі ўсе палацы, і ўсё, што толькі мела каштоўнасць, было знішчана.
Ты выставіў нас на ганьбу нашым суседзям, на пагарджанне і на пасмешышча тым, што жывуць навокал нас.
А калі і тады не паслухаюць, то Я вырву народ той, вырву на загубу», — кажа Госпад.
Дык Я выкіну вас з гэтай зямлі ў зямлю, якой не ведаеце ані вы, ані бацькі вашы, і будзеце вы там служыць багам чужым, днём і ноччу, бо Я не дам вам прабачэння.
Часам Я скажу супраць народа і супраць царства, што Я выкараню, развалю ды знішчу яго.
І пройдзе многа народаў праз гэты горад, і скажа кожны блізкаму свайму: “Чаму зрабіў так Госпад гэтаму вялікаму гораду?”
Я зраблю з іх страхоцце і няшчасце для ўсіх царстваў зямлі, на ганьбу і ў прыказку, на пасмяянне і праклён на ўсіх месцах, куды Я выкідваю іх.
І як рупіўся Я пра іх, каб вырываць і нішчыць, раскідваць, губіць і пераследаваць, так буду рупіцца пра іх, каб адбудаваць іх і засадзіць — кажа Госпад.
Чаму вы правакуеце Мяне ўчынкамі рук вашых, складаючы ахвяры чужым багам у зямлі Егіпецкай, каб вас рассыпала і каб былі вы на праклён і на здзек для ўсіх народаў зямлі?
Скажы яму так: “Гэта кажа Госпад: Вось, Я руйную, што пабудаваў, а што пасадзіў, тое вырываю, і так ва ўсёй зямлі гэтай.
І Я прывяду найгоршыя з плямёнаў, і зоймуць яны дамы іх; і спыню пыхлівасць магнатаў, і зоймуць яны святыні іх.
Калі зноў не пажадаеце слухаць Яго, зноў будзе Ён вадзіць вас па пустыні вакол і вы будзеце прычынай гібелі ўсіх».
і будзеш страхоццем, і прыказкай, і пасмяяннем для ўсіх народаў, да якіх завядзе цябе Госпад.
І выгнаў Ён іх з зямлі іх у гневе, раз’ятранасці і абурэнні страшным, і выгнаў іх у зямлю чужую, як гэта сёння было пацверджана”».
Яны – прыхаваная небяспека на вашых агапах, што банкетуюць у вас без страху і пасвяць саміх сябе; воблакі без вады, што ветрам гоняцца, дрэвы асеннія бясплодныя, двойчы мёртвыя, выкарчаваныя,