І калі прыйшлі Эзэкія і кіраўнікі, то ўбачылі груды і дабраславілі Госпада і народ ізраэльскі.
2 КАРЫНФЯНАЎ 8:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзякуй Богу, які ў сэрцы Ціта абудзіў такую руплівасць пра вас, Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзякуй Богу, Які даў у сэрцы Ціта гэткую дбайнасьць адносна вас, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дзякаваць Богу, што Ён уклаў у Цітава сэрца такую руплівасьць пра вас; |
І калі прыйшлі Эзэкія і кіраўнікі, то ўбачылі груды і дабраславілі Госпада і народ ізраэльскі.
Дабраславёны, Госпад, Бог бацькоў нашых, Які ўклаў гэта ў сэрца цара, каб уславіць дом Госпада, што ў Ерузаліме,
І ўстаў я ноччу, і некалькі людзей са мной, і нікому я не сказаў, што Бог мой паклаў мне на сэрца зрабіць у Ерузаліме; і не меў я іншае жывёліны, апрача той, на якой ехаў.
Вось, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і Я заключу з домам Ізраэля і з домам Юды новы запавет.
І заключу з імі запавет вечны, і не спынюся рабіць дабро ім, і страх Мой ушчаплю ў сэрца іх, каб не адварочваліся ад Мяне.
Затым, калі я вам напісаў, дык не дзеля таго, хто спрычыніў крыўду, і не дзеля таго, хто пацярпеў, але каб паказаць руплівасць вашу, якую вы маеце дзеля нас у вас перад Богам.
І не толькі прыбыццём яго, але і суцяшэннем, якім суцешыўся ў вас, калі распавядаў ён пра вашу руплівасць, пра вашы слёзы, пра вашу тугу па мне, з чаго радаваўся я тым болей.
Што да Ціта, дык ён – мой таварыш і для вас памочнік; а браты нашы – пасланцы цэркваў, слава Хрыста.
Дзеля таго мы прасілі Ціта, каб ён, як гэта ўжо пачаў, так і завяршыў гэтую ласку і ў вас.
І ўсё, што робіце словам ці дзеяннем, усё ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу.
Бог бо даў ім у сэрцы іх, каб выканалі яны тое, што ім наканавана, і выканалі аднадумна, і аддалі царства сваё зверу, аж пакуль не споўняцца словы Божыя.