2 КАРЫНФЯНАЎ 10:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо хто хваліцца, хай Госпадам хваліцца. Біблія (пераклад А.Бокуна) А хто хваліцца, няхай у Госпадзе хваліцца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) «Хто хваліцца, няхай хваліцца ў Госпадзе». |
каб убачылі мы даброты выбраннікаў Тваіх, каб узвесяліліся мы весялосцю народа Твайго, каб ганарыліся Тваёй спадчынай.
Правееш іх, і вецер разгоніць іх, і бура рассыпле іх: а ты будзеш радавацца ў Госпадзе і цешыцца ў Святым Ізраэлевым.
калі хто ім будзе дабраслаўляць сябе на зямлі, будзе дабраслаўляцца Богам праўды. А калі хто будзе прысягаць на зямлі, будзе прысягаць Богам праўды, бо ранейшыя прыгнёты аддадуцца на забыццё і будуць закрытымі ад вачэй Маіх.
І будзеш прысягаць: “Хай жыве Госпад” згодна з праўдай, слушна і справядліва, і народы будуць дабраслаўляцца праз цябе і будуць табою хваліцца.
І не толькі гэта, але пахваляемся Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз Якога мы атрымалі цяпер прымірэнне.
Бо мы ёсць абрэзаныя, якія духам служым Богу і хвалімся Ісусам Хрыстом, і не ў целе маем надзею,