1 ЯНА 3:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Па гэтым пазнаем, што мы ад праўды, ды супакоім перад абліччам Яго сэрцы нашы, Біблія (пераклад А.Бокуна) І з гэтага даведаемся, што мы ад праўды, і супакоім перад Ім сэрцы нашыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось, па чым спазнаём, што мы ад праўды, і супакойваем перад Ім сэрцы нашыя; |
Вынікам справядлівасці будзе супакой, а плодам закону — цішыня, ды бяспека — у спакон вякоў.
Сказаў Яму тады Пілат: «Дык Ты – Цар?» Адказаў Ісус: «Ты кажаш, што Я – Цар. Я на тое нарадзіўся ды на тое прыйшоў на свет, каб сведчыць аб праўдзе; кожны, хто з праўды, слухае голас Мой».
Бо я ўпэўнены, што ані смерць, ані жыццё, ані анёлы, ані ўлады, ані сённяшні дзень, ані будучыня, ані магутнасці,
З гэтай прычыны пераношу цярпенні, але не саромеюся, бо ведаю, Каму паверыў, і маю пэўнасць, што Ён мае моц захаваць уклад мой на той дзень.
прыступайма са шчырым сэрцам, у паўнаце веры, крапленнем ачысціўшы сэрцы ад усякай свядомасці ліхой і з абмытым чыстаю вадою целам.
Усе яны памерлі ў веры, не атрымаўшы таго, што ім было абяцана, толькі здалёк аглядаючы яго, вітаючы і вызнаючы, што на зямлі яны толькі вандроўнікі і госці.
Я вам напісаў не як няведаючым праўду, але як ведаючым яе, бо любая хлусня не ад праўды.
Мы ведаем, што перайшлі ад смерці да жыцця, бо любім братоў; хто не любіць брата, той трывае ў смерці.