Справядлівыя грэбуюць бязбожным чалавекам; а бязбожнікі грэбуюць тымі, хто на вернай дарозе.
1 ЯНА 3:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не дзівіцеся, браты, калі свет ненавідзіць вас. Біблія (пераклад А.Бокуна) Не зьдзіўляйцеся, браты мае, калі сьвет ненавідзіць вас. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ня зьдзіўляйцеся, браты мае, калі сьвет ненавідзіць вас. |
Справядлівыя грэбуюць бязбожным чалавекам; а бязбожнікі грэбуюць тымі, хто на вернай дарозе.
І будзеце вы ў нянавісці ад усіх за імя Маё; але хто вытрывае да канца, будзе збаўлены.
Тады будуць выдаваць вас на пакуты і забіваць вас будуць, ды будзеце вы зненавіджаны ўсімі народамі за імя Маё.
І будзеце вы ў нянавісці ад усіх за імя Маё; але хто вытрывае да канца, будзе збаўлены.
Шчасныя вы будзеце, калі вас людзі будуць мець у нянавісці і калі вас адпіхнуць, і праклінаць вас будуць, і знеслаўляць імя ваша як ліхое з-за Сына Чалавечага.
Выключаць вас з сінагог; нават надыходзіць гадзіна, што кожны, хто забівае вас, будзе думаць, што паслугу Богу робіць.
Гэта Я вам сказаў, каб вы мелі супакой ува Мне; у свеце будзеце мець прыгнёт, але будзьце пэўныя: Я перамог свет».
Я перадаў ім слова Тваё, і свет іх зненавідзеў, бо яны не са свету, як і Я не са свету.
Вас свет не можа ненавідзець, а Мяне ненавідзіць, бо Я сведчу аб ім, што яго ўчынкі ліхія.
Бачачы гэта, Пётра прамовіў да народа: «Мужы ізраэльскія, чаму дзівіцеся з гэтага ды чаму так углядаецеся на нас, быццам мы сваёй моцай або пабожнасцю справілі тое, што ён ходзіць?
Чужаложнікі, ці вы не ведаеце, што сяброўства з гэтым светам ёсць варожасць Богу? Дык хто хацеў бы стацца прыяцелем гэтага веку, той робіцца ворагам Бога.
І анёл сказаў мне: «Чаго дзівішся? Я табе выкажу таямніцу жанчыны і звера, што яе носіць, які мае сем галоў і дзесяць рагоў.