1 ЦАРСТВАЎ 12:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі будзеце трываць у ліхоце, загінеце і вы, і цар ваш разам». Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі будзеце трываць у ліхоце, загінеце і вы, і валадар ваш». Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі ж вы будзеце рабіць ліхое, дык і вы і цар ваш загінеце. |
А калі не захочаце і Мяне давядзеце да гневу, вынішчыць вас меч, бо так сказалі вусны Гопада!»
Яны, канешне, кажуць: «Няма ў нас цара; мы бо не баімся Госпада, то што нам цар зробіць?»
Цябе і цара твайго, якога паставіш над сабою, завядзе Госпад да народа, якога не ведаў ты і бацькі твае, і будзеш служыць там багам чужым, дрэву і каменю,
А калі забудзеш ты пра Госпада, Бога твайго, і пойдзеш за іншымі багамі, і будзеш шанаваць іх і пакланяцца ім, — вось, цяпер сведчу перад вамі, што папрападаеце вы зусім.
Калі вы парушыце запавет Госпада, Бога вашага, які заключыў Ён з вамі, і станеце служыць багам іншым і пакланяцца ім, дык падымецца на вас гнеў Госпада і хутка вы прападзеце з гэтай зямлі найлепшай, якую Ён вам даў».
Калі вы пакінеце Госпада і станеце служыць багам іншым, то Ён прыйдзе да вас, і вынішчыць вас, і скіне вас пасля таго, як раней рабіў дабро вам».