Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




АСІІ 10:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 Яны, канешне, кажуць: «Няма ў нас цара; мы бо не баімся Госпада, то што нам цар зробіць?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 Бо цяпер яны скажуць: «Няма ў нас валадара, бо мы не баяліся ГОСПАДА. І валадар што для нас зробіць?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 Цяпер яны кажуць: «няма ў нас цара, бо мы не збаяліся - Госпада! а цар - што нам зробіць?»

Глядзіце раздзел Копія




АСІІ 10:3
14 Крыжаваныя спасылкі  

Не будзе аднятае жазло ад Юды, і кій князя — з-пад ног яго, пакуль не прыйдзе той, чыім яно ёсць і каму скорацца народы.


Сэлум, сын Явіса, стаў царом на трыццаць дзевяты год Азарыі, цара Юдэі, і цараваў адзін месяц у Самарыі.


Лепш бегчы да Госпада, чым давярацца князям.


Вынішчыць Госпад усе вусны падступныя і язык напышлівы [тых],


Яны кажуць: «Хутчэй! Хай неўзабаве настане справа Яго, каб мы пабачылі; хай наблізіцца і надыдзе рада Святога Ізраэлева, і мы спазнаем тое!»


Так учыніць вам Бэтэль за ўсю вашу вялікую злачыннасць. Уранні прападзе цар Ізраэля.


Гіне Самарыя, а цар яе — як пена на паверхні вады.


Дык вернецца ў зямлю Егіпецкую, і Асур будзе яго царом, бо не хацелі навярнуцца.


Дзе ж цар твой, каб цябе ратаваў ва ўсіх тваіх гарадах, і дзе суддзі твае, аб якіх ты казаў: “Дай мне цара і князёў”?


Даю табе цара ў гневе Маім і адбяру зноў у абурэнні Сваім.


Бо многія дні сыны Ізраэля будуць заставацца без цара, і без князя, і без ахвяры, і без каменя, і без эфода, і без тэрафіма.


Чаму цяпер крычыш моцным голасам? Ці няма цара ў цябе або загінулі дарадчыкі твае, што ахапіў цябе боль, як у парадзіхі?


А яны закрычалі: «Вазьмі, вазьмі, укрыжуй Яго!» Кажа ім Пілат: «Цара вашага ўкрыжаваць?» Першасвятары адказалі: «Не маем цара, толькі цэзара».


А калі будзеце трываць у ліхоце, загінеце і вы, і цар ваш разам».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы