1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А вас няхай Госпад напоўніць і перапоўніць узаемнай любоўю і любоўю да ўсіх, як і мы да вас, Біблія (пераклад А.Бокуна) А вас няхай Госпад напоўніць і перапоўніць любоўю адзін да аднаго і да ўсіх, як і мы [маем] да вас, Біблія (пераклад В. Сёмухі) А вас Гасподзь хай напоўніць любоўю ўзаемнай і да ўсіх, якою мы поўныя да вас, |
І ўсё, што толькі хочаце, каб вам рабілі людзі, вы і самі ім рабіце. Гэта ёсць закон і прарокі.
Нікому не будзьце нічога вінаваты, толькі ўзаемную любоў, бо хто любіць другога, выконвае закон.
А Той, Хто дае насенне сейбіту, дасць і хлеб для яды, ды зерне ваша размножыць, і павялічыць ураджай справядлівасці вашай,
Плод жа духа – любоў, радасць, супакой, доўгацярплівасць, ласкавасць, дабрыня, вера,
Бо ў Хрысце Ісусе ані абразанне, ані неабразанне не маюць сілы, а толькі вера, што дзейнічае праз любоў.
І аб тым малюся, каб любоў ваша ўсё больш і больш узрастала ў веданні і ўсякім адчуванні,
так і мы, спагадныя да вас, хацелі шчыра перадаць вам не толькі Евангелле Божае, але і душы нашы, бо сталіся вы нам улюбёнымі.
Нарэшце, браты, просім вас і молім у Госпадзе Ісусе, каб, як вы атрымалі ад нас, як вам належыць жыць і падабацца Богу, так і жылі, і больш багацелі.
Глядзіце, каб нікому ліхам за ліха не адгаджаць, але імкніцеся заўсёды да дабра, як адзін для аднаго, так і для ўсіх.
Дзякаваць павінны мы заўсёды Богу за вас, браты, як і належыць, бо вера ваша вельмі ўзрастае ды ўзаемная любоў між вамі ўзмацняецца,
Усякае дабро, што нам даецца, ды ўсякі дар дасканалы з вышыні ад Айца святла сыходзіць, у Якога няма перамены, ані ценю зменнасці.
Дык узрастайце ў ласцы і пазнанні Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста. Яму хвала і цяпер, і ў дзень вечнасці. Амін.