Адсюль поле і пячора, што была на ім, перайшлі ад сыноў Хета да Абрагама, каб прыдбаць магілу.
1 ЛЕТАПІСАЎ 1:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ханаан быў бацькам Сідона — першароднага, Хета, Біблія (пераклад А.Бокуна) А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, Хета, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ханаан спарадзіў Сідона, першынца свайго, Хэта, |
Адсюль поле і пячора, што была на ім, перайшлі ад сыноў Хета да Абрагама, каб прыдбаць магілу.
І сказала Рэбэка Ізааку: «Не мілае мне жыццё праз дачок Хета. Калі Якуб возьме сабе жонку з дачок Хета, як і з дачок гэтай зямлі, то няма чаго мне жыць!»
Хам, бацька Ханаана, убачыўшы галізну бацькі свайго, сказаў аб гэтым двум сваім братам, якія былі па-за палаткай.
А Давід выправіў пасланца да Ёаба, кажучы: «Пашлі да мяне Урыю Хетэя». І паслаў Ёаб Урыю Хетэя да Давіда,
Пачуўшы пра гэта, усе цары, што жылі за Ярданам, у гарах, і ў Сэфэле, і на ўсім беразе Вялікага мора, таксама тыя, хто жыў аж да Лібана, — хетэі і амарэі, хананеі, феразеі, гівеі і евусеі, —