1 ЛЕТАПІСАЎ 1 - Біблія (пераклад А.Бокуна)1 Лет 1 1 Адам, Сэт, Энос, 2 Кейнан, Магалялеэль, Ярэд, 3 Энох, Мэтушэлях, Лямэх, 4 Ной, Сэм, Хам і Яфэт. 5 Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас. 6 Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма. 7 Сыны Явана: Эліша, Таршыш, Кіттым і Раданім. 8 Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут і Ханаан. 9 Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама і Саўтэха. А сыны Раамы: Шэва і Дэдан. 10 Куш нарадзіў Німрода; ён пачаў быць магутным на зямлі. 11 А Міцраім нарадзіў Людыма, Анаміма, Легавіма, Нафтухіма, 12 Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма. 13 А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, Хета, 14 Евусэя, Амарэя, Гіргашэя, 15 Хівея, Аркея, Сінэя, 16 Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя. 17 Сыны Сэма: Элям, Асур, Арпахшад, Люд, Арам, Уц, Хуль, Гетэр і Мэшэх. 18 Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра. 19 У Эвэра нарадзіліся два сыны: імя аднаго Пэлег, бо ў дні ягоныя разьдзялілася зямля; а імя брата ягонага — Ёктан. 20 Ёктан нарадзіў Альмадада, Шалефа, Хацармавэта, Яраха, 21 Гадарама, Узаля, Дыклю, 22 Аваля, Авімаэля, Шэву, 23 Афіра, Хавілю і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана. 24 Сэм, Арпахшад, Шэлях, 25 Эвэр, Пэлег, Рэву, 26 Сэруг, Нахор, Тэрах, 27 Абрам, ён жа Абрагам. 28 Сыны Абрагама: Ісаак і Ізмаэль. 29 Вось радавод іхні: першародны Ізмаэля Наваёт, Кедар, Адбээль, Міўсам, 30 Мішма, Дума, Маса, Хадад, Тэма, 31 Етур, Нафіш і Кедма. Гэта сыны Ізмаэля. 32 [Вось] сыны Кетуры, наложніцы Абрагама; яна нарадзіла Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха. А сыны Ёкшана: Шэва і Дэдан. 33 Сыны Мадыяна: Эфа, Этэр, Ханох, Авіда і Эльдаа. Гэтыя ўсе — сыны Кетуры. 34 I нарадзіў Абрагам Ісаака. Сыны Ісаака: Эзаў і Ізраіль. 35 Сыны Эзава: Эліфаз, Рэўэль, Еуш, Ялам і Карах. 36 Сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам, Кеназ, Тымна і Амалек. 37 Сыны Рэўэля: Нахат, Зэрах, Шамма і Міза. 38 А сыны Сэіра: Лётан, Шаваль, Цывеон, Ана, Дышон, Эцэр і Дышан. 39 Сыны Лётана: Хоры і Гамам; і сястра Лётана — Тымна. 40 Сыны Шаваля: Алян, Манахат, Эваль, Шэфі і Анам. А сыны Цывеона: Ая і Ана. 41 Сыны Аны: Дышон. А сыны Дышона: Хамран, Эшбан, Ітран і Херан. 42 Сыны Эцэра: Більган, Зааван і Яакан. Сыны Дышана: Уц і Аран. 43 І вось валадары, якія валадарылі ў зямлі Эдом, раней за валадараньне валадароў у Ізраілі: Бэла, сын Бэора, і імя гораду ягонага — Дынгава. 44 I памёр Бэла, і валадарыў пасьля яго Ёваў, сын Зэраха, з Боцры. 45 I памёр Ёваў, і валадарыў пасьля яго Хушам, з зямлі Тэман. 46 I памёр Хушам, і валадарыў пасьля яго Гадад, сын Бэдада, які пабіў Мадыянцаў на полі Мааўскім; імя гораду ягонага — Авіт. 47 I памёр Гадад, і валадарыў пасьля яго Самла з Масрэкі. 48 I памёр Самла, і валадарыў пасьля яго Шауль з Рэхавоту, што каля ракі. 49 I памёр Шауль, і валадарыў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора. 50 I памёр Баал-Ханан, і валадарыў пасьля яго Гадад; і імя гораду ягонага — Паі; імя жонкі ягонай — Мэгетабэль, дачка Матрэды, дачкі Мэзагавы. 51 I памёр Гадад. I былі князі ў Эдома: князь Тымна, князь Альва, князь Етэт, 52 князь Агалівама, князь Эля, князь Пінон, 53 князь Кеназ, князь Тэман, князь Міўцар, 54 князь Магдыэль, князь Ірам. Гэта князі Эдому. |