Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 27:46 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

46 І сказала Рэбэка Ізааку: «Не мілае мне жыццё праз дачок Хета. Калі Якуб возьме сабе жонку з дачок Хета, як і з дачок гэтай зямлі, то няма чаго мне жыць!»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

46 I сказала Рэбэка Ісааку: «Абрыдла мне жыцьцё маё з прычыны дачок Хета. Калі возьме Якуб жонку з дачок Хета, якія з дочак зямлі гэтай, дык навошта мне жыцьцё?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

46 І сказала Рэбэка Ісааку: я жыцьцю ня радая ад дачок Хэтэйскіх; калі Якаў возьме жонку з дачок Хэтэйскіх, як гэтыя, з дачок гэтай зямлі, дык навошта мне і жыцьцё?

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 27:46
11 Крыжаваныя спасылкі  

і я папрашу цябе ў імя Госпада, Бога неба і Бога зямлі, каб ты не браў жонку для сына майго з дачок хананейскіх, сярод якіх жыву,


і, пераканаўшыся таксама, што яго бацька не любіць дачок Ханаана,


і сам пайшоў у пустыню на дзень дарогі, і, калі прыйшоў ён і сеў пад адзін з ядлоўцаў, то прасіў сабе смерці, і жаліўся: «Хопіць ужо мне, Госпадзе! Вазьмі душу маю; бо я не лепшы, чым бацькі мае».


О, каб Ты схаваў мяне ў апраметнай і захаваў мяне, пакуль не міне абурэнне Тваё, і вызначыў мне час, у які зноў мяне ўзгадаеш!


Я ў роспачы; жыць болей я ўжо не буду. Злітуйся нада мной, бо дні мае — нішто.


Дык цяпер, Госпадзе, забяры, прашу, душу маю ад мяне, бо лепшая мне смерць, чым жыццё».


Дык сказаў Бог Ёну: «Ці справядліва ты гневаешся з прычыны гэтага плюшчавага куста?» І ён адказаў: «Вельмі гневаюся я, аж да смерці».


Калі такім чынам абыходзішся са мною, прашу, забі мяне, калі маю ласку ў вачах Тваіх, каб не бачыў я болей няшчасця свайго!»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы