бо, можа, як-небудзь паклічу да руплівасці кроўных маіх і хоць некаторых прывяду да збаўлення.
1 КАРЫНФЯНАЎ 9:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Для кволых стаўся як кволы, каб прыцягнуць кволых; стаўся ўсім для ўсіх, каб хоць некаторых збавіць. Біблія (пераклад А.Бокуна) я стаўся для тых, якія слабыя, як слабы, каб здабыць тых, якія слабыя. Для ўсіх я стаўся ўсім, каб хоць некага збавіць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) для нямоглых быў як нямоглы, каб здабыць нямоглых, Для ўсіх я зрабіўся ўсіхнім, каб уратаваць, прынамсі, некаторых. |
бо, можа, як-небудзь паклічу да руплівасці кроўных маіх і хоць некаторых прывяду да збаўлення.
Гэтак і я ўсім ва ўсім дагаджаю, не шукаючы сваёй карысці, але карысці для многіх, каб яны былі збаўлены.
Адкуль, дарэчы, можаш ведаць, жонка, ці не збавіш свайго мужа? Або адкуль ведаеш, муж, ці не збавіш сваю жонку?
Дык, калі ежа горшыць брата майго, давеку не буду есці мяса, каб не горшыць брата майго.
Браты, калі б і правініўся чалавек якім праступкам, вы, духоўныя, навучайце такога ў духу ласкавасці, зважаючы на саміх сябе, каб і табе не быць спакушаным.