«Паглынецца смерць перамогаю навечна, ды асушыць Госпад Бог слязу з усякага твару, і ганьбу Свайго народа здыме Ён з усяе зямлі, бо Госпад сказаў гэта.
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Апошні вораг будзе знішчаны – смерць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Апошні вораг будзе зьнішчаны — сьмерць, Біблія (пераклад В. Сёмухі) а як апошні вораг зьнішчыцца - сьмерць, |
«Паглынецца смерць перамогаю навечна, ды асушыць Госпад Бог слязу з усякага твару, і ганьбу Свайго народа здыме Ён з усяе зямлі, бо Госпад сказаў гэта.
Ці ж з рукі пекла маю вызваліць іх і ад смерці выбавіць іх? Дзе твае пошасці, о смерць? Дзе твая загуба, о пекла? Шкадаванне скрыта перад вачамі Маімі».
Яны ўжо памерці не могуць: бо яны роўныя анёлам і ёсць сыны Божыя, ёсць сыны ўваскрэсення.
а цяпер аб’явілася праз з’яўленне Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, Які знішчыў смерць і асвяціў жыццё і несмяротнасць праз Евангелле,
Дык калі дзеці сталіся супольнікамі ў целе і крыві, і Ён таксама стаўся супольнікам іх, каб смерцю знішчыць таго, які мае ўладу смерці, гэта значыць д’ябла,
І аддала мора памерлых, якія ў ім былі. Падобным спосабам аддалі смерць і пекла сваіх памерлых, якія ў іх былі. І кожны быў суджаны паводле сваіх учынкаў.
і абатрэ Бог кожную слязу з вачэй іх, і смерці ўжо не будзе, ані плачу, ані галашэння, ані болю больш не будзе, бо гэта ўжо ўсё мінула».