Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 КАРЫНФЯНАЎ 15:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

27 Бо Ён ўсё пакарыў пад ногі Яго. Калі сказана: «Усё падначалена Яму», то, канешне, акрамя Таго, Хто Яму ўсё падначаліў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

27 бо ўсё падпарадкаваў пад ногі Яго. А калі сказана, што ўсё падпарадкавана, зразумела, што акрамя Таго, Які падпарадкаваў Яму ўсё.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

27 бо «ўсё пакарыў пад ногі Ягоныя»; калі ж сказана, што Яму ўсё падначалена, дык ясна, што акрамя Таго, Які пакарыў Яму ўсё.

Глядзіце раздзел Копія




1 КАРЫНФЯНАЎ 15:27
14 Крыжаваныя спасылкі  

Мала панізіў Ты яго за анёлаў, славаю і пашанаю ўвянчаў яго,


і даручана была Яму ўлада, і слава, і царства; і служылі Яму ўсе народы, пакаленні і мовы: улада Яго ёсць улада вечная, якая ніколі не спыніцца, і Валадарства Яго не будзе знішчана.


Усё Мне дадзена Айцом Маім. Ды ніхто не ведае Сына, акрамя Айца, і ніхто не ведае Айца, акрамя Сына і каму Сын захоча адкрыць.


Ісус жа, падышоўшы да іх, загаварыў, кажучы: «Дадзена Мне ўся ўлада на небе і на зямлі.


Ён, ведаючы, што Айцец аддаў усё ў рукі Яго, што Ён ад Бога выйшаў і да Бога ідзе,


Айцец любіць Сына і ўсё аддаў у рукі Яго.


якую выявіў Ён у Хрысце, уваскрэсіўшы Яго з мёртвых і пасадзіўшы праваруч Сябе ў нябёсах


і ўсё паклаў пад ногі Яго, і ўчыніў Яго галавой над усёй Царквою,


Да каго ж з анёлаў сказаў Ён калісьці: «Сядзь праваруч Мяне, аж дакуль не пакладу непрыяцеляў Тваіх пад ногі Твае»?


Ён жа, склаўшы адну ахвяру за грахі, навек сядзіць праваруч Бога,


і ўсё Ты кінуў пад ногі яго». Калі ж усё падуладніў Яму, то нічога не засталося непадуладным Яму. Цяпер жа бачым, што яшчэ не ўсё падуладнена Яму.


Які ўзышоў у неба і сядзіць праваруч Бога, і Яму падпарадкаваны анёлы, і ўлады, і магуцці.


і жывы; і быў мёртвым, і, вось, жывы на векі вечныя, амін; і маю ключы смерці і пекла.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы