І Юдэя дапускалася ліхоты перад Госпадам, і гнявілі яны Госпада болей чым бацькі іх сваімі грахамі, якіх дапускаліся;
1 КАРЫНФЯНАЎ 10:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ж нам раздражняць Госпада? Ці ж мы дужэйшыя за Яго? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці будзем раздражняць Госпада? Ці мы дужэйшыя за Яго? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Няўжо мы адважымся дражніць Госпада? Хіба мы мацнейшыя за Яго? |
І Юдэя дапускалася ліхоты перад Госпадам, і гнявілі яны Госпада болей чым бацькі іх сваімі грахамі, якіх дапускаліся;
да гневу ўзбуджалі Яго ўзгоркамі сваімі, і балванамі сваімі справакавалі Яго да рэўнасці.
Не пакланяйся ім і не служы, бо Я — Госпад, Бог твой, Бог руплівы апякун, Які карае правіннасць бацькоў на дзецях да трэцяга і чацвёртага пакалення тых, хто Мяне ненавідзіць,
Не пакланяйся богу чужому: Госпад, імя Якога — руплівы апякун, Ён — Бог апякун, Які любіць.
Для таго, што існуе, ужо названа імя яго; і вядома, што ёсць чалавек і што не можа ён выступаць у судзе супраць таго, хто мацнейшы за яго.
Гора таму, хто працівіцца свайму Творцу, чарапок сярод гліняных гаршкоў зямлі! Ці ж скажа гліна ганчару свайму: “Што робіш?” або: “Твая работа бязрукая”?
Чаму вы правакуеце Мяне ўчынкамі рук вашых, складаючы ахвяры чужым багам у зямлі Егіпецкай, каб вас рассыпала і каб былі вы на праклён і на здзек для ўсіх народаў зямлі?
Ці вытрымае тваё сэрца або ці будуць рукі твае настолькі дужыя ў тыя дні, калі Я вазьмуся за цябе? Я, Госпад, сказаў гэта і зраблю;
Ані срэбра іх, ані золата іх не зможа вызваліць іх у дзень гневу Госпадавага; агонь руплівасці Яго спаліць усю зямлю, бо даканае Ён знішчэнне, знішчэнне раптоўнае ўсіх жыхароў зямлі.
Яны Мяне абурылі тым, хто не быў Богам, і раздражнілі марнасцю сваёй; і Я справакую іх тым, хто не ёсць народам, народам дурным раздражню іх.
бо Госпад, Бог твой, пасярод цябе, — Бог руплівы апякун; каб не ўзгарэўся гнеў Госпада, Бога твайго, на цябе і каб не сцёр Ён цябе з паверхні зямлі.
І сказаў Ешуа народу: «Вы не зможаце служыць Госпаду, бо Ён — Бог святы і Бог змагар, і Ён не даруе вам злачынстваў і грахоў вашых.