ВЫСЛОЎІ 5:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) каб датрымацца добрае рады і каб вусны твае хвалілі спазнанае. Біблія (пераклад А.Бокуна) каб меў ты разважлівасьць, і вусны твае захавалі веданьне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб зберагчы думкі і каб вусны твае захавалі настаўленне. |
і будзе жыць, і будуць даваць яму золата Аравіі, і будуць маліцца за яго няспынна, кожнага дня дабраслаўляць яго;
Сыне мой, ня ўпускай з вачэй тваіх гэтага; захоўвай здаровае мысьленьне і разважлівасьць:
Сотавы мёд цякучы - губы твае, нявеста, мёд, малако пад тваім языком, і водар адзежы тваёй, як духмянасьць Лівана.