ВЫСЛОЎІ 31:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто знойдзе дабрадзейную жонку? цана яе вышэй за жэмчуг. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто знойдзе жонку дабрадзейную? Яна даражэй за пэрліны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) АЛЕФ. Хто знойдзе дабрадзейную жанчыну? Цана яе — значна вышэй за самацветы. |
Яна даражэйшая за каштоўныя камяні; і нішто з таго, што жадана табе, не зраўняецца зь ёю.
Чаго яшчэ шукала душа мая, і я не знайшоў? Мужчыну аднаго з тысячы я знайшоў, а жанчыны сярод іх усіх не знайшоў.
дык вось, дачка мая, ня бойся, я зраблю табе ўсё, што ты сказала; бо каля ўсіх брамаў народу майго ведаюць, што ты жанчына дабрадзейная;
Імя чалавека таго - Навал, а імя жонкі ягонай - Авігея. Гэтая жанчына была вельмі разумная і прыгожая з твару, а ён - чалавек жорсткі і ліхі норавам; ён быў з роду Халева.