Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 25:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 Імя чалавека таго - Навал, а імя жонкі ягонай - Авігея. Гэтая жанчына была вельмі разумная і прыгожая з твару, а ён - чалавек жорсткі і ліхі норавам; ён быў з роду Халева.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 Імя таго чалавека было Наваль, а імя жонкі ягонай — Абігайль. Жанчына тая была разумная і прыгожая, а муж ейны быў жорсткі і злачынны, ён [быў] з роду Халева.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 Імя таго чалавека было Набал, і імя жонкі яго — Абігайль. І жанчына тая была найразважнейшая і прыгожая; а муж яе быў жорсткі і з ліхім норавам, з роду Калеба.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 25:3
15 Крыжаваныя спасылкі  

Калі ж ён набліжаўся да Егіпта, дык сказаў Сары, жонцы сваёй: вось, я ведаю, што ты жанчына прыгожая з выгляду;


Калі разбураны асновы, што можа зрабіць праведнік?


Мудрая жонка ўладкуе свой дом, а неразумная разбурыць яго сваімі рукамі.


Дом і маёмасьць - спадчына ад бацькоў, а разумная жонка - ад Госпада.


раба, калі ён робіцца царом; неразумнага, калі ён удосыць есьць хлеб;


Хто знойдзе дабрадзейную жонку? цана яе вышэй за жэмчуг.


Вусны свае растуляе з мудрасьцю, і добрая парада на языку ў яе.


І Халеву, сыну Ефаніінаму даў частку сярод сыноў Юдавых, як загадаў Гасподзь Ісусу: Кірыят-Арбы, бацькі Энакавага, інакш Хэўрон.


дык вось, падумай і паглядзі, што рабіць; бо непазьбежна пагражае бяда гаспадару нашаму і ўсяму дому ягонаму, а ён - чалавек ліхі, нельга гаварыць зь ім.


Няхай гаспадар мой не зважае на гэтага ліхога чалавека, на Навала; бо якое імя ў яго, такі і ён. Навал - імя яго, і вар'яцтва ягонае зь ім. А я, рабыня твая, ня бачыла слуг гаспадара майго, якіх ты прыслаў.


І пачуў Давід у пустыні, што Навал стрыжэ авечкі свае.


мы прарваліся ў паўднёвую частку Керэці і ў вобласьць Юдавую і ў паўднёвую частку Халева, а Сэкелаг спалілі агнём.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы