Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 13:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Кожны разумны дзее зь веданьнем, а немысель выстаўляе на паказ дурасьць.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Кожны разумны дзейнічае з веданьнем, а дурны выяўляе неразумнасьць.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Кожны разумны чалавек дзейнічае з розумам; а неразумны выяўляе бязглуздасць.

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 13:16
16 Крыжаваныя спасылкі  

Хто - як Гасподзь, Бог наш, Які, жывучы ў высях,


Мудрасьць у сэрцы ў разумнага, і сярод неразумных яна адкрываецца.


Язык мудрых нясе добрыя веды; а вусны неразумных вырыгаюць глупства.


Неразумны ня любіць думаць, а толькі паказаць бы свой розум.


Пыхлівы злодзей - блюзьнер імя яму - дзее ў запале пыхі.


пачатак слоў зь яго вуснаў - глупства, а канец яго казані з вуснаў - шаленства.


І па дарозе, калі дурань ідзе, не стае яму глузду, і кожнаму пакажа, што ён дурны.


Вось, раб мой будзе ўсьцешаны посьпехам, узвысіцца і ўзьнясецца і ўзьвялічыцца.


Вось, Я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў: дык вось, будзьце мудрыя, як зьмеі, і простыя, як галубы.


Ваша пакора веры ўсім вядомая; таму я радуюся за вас, але жадаю, каб вы былі мудрыя на дабро і бясхітрасныя на зло.


Браты! ня будзьце дзеці розумам: на ліхое будзьце немаўляты, а розумам будзьце паўналетнія.


Дык ня будзьце ж неразважныя, а спазнавайце, што ёсьць воля Божая.


дык вось, падумай і паглядзі, што рабіць; бо непазьбежна пагражае бяда гаспадару нашаму і ўсяму дому ягонаму, а ён - чалавек ліхі, нельга гаварыць зь ім.


Няхай гаспадар мой не зважае на гэтага ліхога чалавека, на Навала; бо якое імя ў яго, такі і ён. Навал - імя яго, і вар'яцтва ягонае зь ім. А я, рабыня твая, ня бачыла слуг гаспадара майго, якіх ты прыслаў.