Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 25:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 Няхай гаспадар мой не зважае на гэтага ліхога чалавека, на Навала; бо якое імя ў яго, такі і ён. Навал - імя яго, і вар'яцтва ягонае зь ім. А я, рабыня твая, ня бачыла слуг гаспадара майго, якіх ты прыслаў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 Няхай гаспадар мой не бярэ да сэрца свайго чалавека гэтага, [сына] Бэліяла, Наваля, бо ён такі, якое імя ягонае. Наваль імя ягонае, і такая ж дурасьць у ім. А я, служка твая, ня бачыла юнакоў гаспадара майго, якіх ты паслаў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 Прашу, хай гаспадар мой не звяртае ўвагі сваёй на чалавека гэтага, ліхога Набала, бо ён такі бязглузды, якое імя яго: Набал імя яго, і ёсць бязглуздасць у ім; а я, паслугачка твая, не бачыла юнакоў гаспадара майго, якіх ты паслаў.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 25:25
9 Крыжаваныя спасылкі  

дык вось, хай гаспадар мой цар ня трывожыцца думкаю пра тое, быццам памерлі царскія сыны: памёр адзін толькі Амнон.


Праведнік старанна дасьледуе цяжбіну бедных, а бязбожнік не разьбірае справы.


Невука ўжо не называцьмуць шаноўным, і пра падступнага ня скажуць, што ён сумленны.


І Ён выліў на іх шал гневу Свайго і лютасьць вайны: яна атачыла іх полымем з усіх бакоў, але яны не заўважалі; і гарэла ў іх, але яны не ўразумелі гэтага сэрцам.


калі вы не паслухаецеся, і калі ня прымеце да сэрца, каб узносіць славу імю Майму, кажа Гасподзь Саваоф, дык я пашлю на вас праклён і пракляну вашыя дабраславеньні, і ўжо праклінаю, бо вы ня хочаце прыкласьці да гэтага сэрца.


дык вось, падумай і паглядзі, што рабіць; бо непазьбежна пагражае бяда гаспадару нашаму і ўсяму дому ягонаму, а ён - чалавек ліхі, нельга гаварыць зь ім.


і ўпала да ног ягоных і сказала: на мне грэх, гаспадару мой; дазволь рабыні тваёй гаварыць у вушы твае і паслухай слоў рабыні тваёй.


І сёньня, гаспадару мой, жывы Гасподзь і жывая душа твая! Гасподзь не дазволіць табе ісьці праліваць кроў і ўтрымае руку тваю ад помсты, і сёньня хай будуць, як Навал, ворагі твае і зламысьнікі гаспадара майго.


Імя чалавека таго - Навал, а імя жонкі ягонай - Авігея. Гэтая жанчына была вельмі разумная і прыгожая з твару, а ён - чалавек жорсткі і ліхі норавам; ён быў з роду Халева.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы