Сапраўды ці ж Богу жыць зь людзьмі на зямлі? Калі неба і нябёсы нябёсаў не ўмяшчаюць Цябе, тым меней храм гэты, які пабудаваў я.
ЁВА 11:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён вышэйшы за нябёсы, - што можаш зрабіць? глыбейшы за апраметную, - што можаш даведацца? Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Ён — вышэйшы за неба, і што ты зробіш? Ён — глыбейшы за пекла, і як ты нешта будзеш ведаць? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён вышэй за неба, і што ты зробіш? Ён глыбей за пекла, і што ты спасцігнеш? |
Сапраўды ці ж Богу жыць зь людзьмі на зямлі? Калі неба і нябёсы нябёсаў не ўмяшчаюць Цябе, тым меней храм гэты, які пабудаваў я.
Усеўладца! мы не дасягаем Яго. Ён вялікі сілаю і поўніцаю правасудзьдзя. Ён ні на кога не гняце.
хай хваляць імя Госпада; бо толькі Ягонае імя высока ўзьнесена, слава Ягоная на зямлі і на нябёсах.
Хто ўзыходзіў на неба і сыходзіў? хто сабраў вецер у прыгаршчы свае? хто завязаў ваду ў вопратку? хто вызначыў усе межы зямлі? якое імя ў яго? і якое імя ў сына яго? ці ведаеш?
Але Як неба вышэй за зямлю, так дарогі Мае вышэй за дарогі вашыя, і думкі Мае вышэй за думкі вашыя.
Хоць бы яны зачыніліся ў апраметную, і адтуль рука Мая возьме іх; хоць бы ўзышлі на неба, і адтуль скіну іх.