Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 148 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Пс 148

1 Алілуя. Хвалеце Госпада зь нябёсаў, хвалеце Яго ў вышынях.

2 Хвалеце Яго, усе анёлы Ягоныя, хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя.

3 Хвалеце Яго, сонца і месяц, хавалеце Яго, усе зоркі сьвету.

4 Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў і воды, якія вышэй за неба.

5 Хай хваляць імя Госпада, бо Ён сказаў - і сталася, Ён загадаў, і стварылася,

6 паставіў іх на векі вечныя; даў наказ, які не праміне.

7 Хвалеце Госпада зь зямлі, вялікія рыбы і ўсе прадоньні,

8 вагонь і град, сьнег і туман, буйны вецер, які напаўняе слова Ягонае,

9 горы і ўсе пагоркі, дрэвы плодныя і ўсе кедры,

10 зьвяры і ўсякае быдла, паўзуны і птушкі крылатыя,

11 цары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямныя,

12 хлопцы і дзяўчаты, старцы і падлеткі

13 хай хваляць імя Госпада; бо толькі Ягонае імя высока ўзьнесена, слава Ягоная на зямлі і на нябёсах.

14 Ён падняў рог народу Свайго, славу ўсіх сьвятых Сваіх, сыноў Ізраілевых, народу, блізкага Яму. Алілуя.

Сачыце за намі:



Аб'явы