І прыйшлі Эзэкія і князі, і ўбачылі купы гэтыя, і дабраславілі ГОСПАДА і народ Ягоны, Ізраіля.
ЭЗДРЫ 7:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог бацькоў нашых, Які ўклаў у сэрца валадара, каб аздобіць Дом ГОСПАДА, які ў Ерусаліме, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дабраславёны Гасподзь Бог бацькоў нашых, Які ўклаў у сэрца цара - упрыгожыць дом Гасподні, які ў Ерусаліме, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дабраславёны, Госпад, Бог бацькоў нашых, Які ўклаў гэта ў сэрца цара, каб уславіць дом Госпада, што ў Ерузаліме, |
І прыйшлі Эзэкія і князі, і ўбачылі купы гэтыя, і дабраславілі ГОСПАДА і народ Ягоны, Ізраіля.
I сьвяткавалі Сьвята Праснакоў сем дзён з радасьцю, бо ГОСПАД узрадаваў іх і зьвярнуў да іх сэрца валадара Асірыі, каб умацаваць рукі іхнія пры будаўніцтве Дому ГОСПАДА, Бога Ізраіля.
І я ўстаў уначы, і некалькі чалавек са мною, і я нікому не сказаў, што Бог мой даў мне на сэрца зрабіць для Ерусаліму. А жывёлы не было са мною ніякай, акрамя той жывёлы, на якой я ехаў.
і ліст да Асафа, загадчыка лясоў валадара, каб ён даў мне дрэва для бэлькаў брамаў гораду, у якім Дом [Божы], і для муроў гораду, і на дом, у які я ўвайду». І даў мне валадар, бо добрая рука Бога майго [была] нада мною.
І палажыў мне Бог у сэрцы маім, і я сабраў шляхту, кіраўнікоў і народ, каб зрабіць попіс. І я знайшоў кнігу попісу тых, якія прыйшлі напачатку, і знайшоў, што напісана ў ёй:
I сказаў Майсей фараону: «Прызнач мне, калі прасіць за цябе, і за слугаў тваіх, і за народ твой, каб жабы былі зьнішчаны ў цябе, у дамах тваіх, і засталіся толькі ў рацэ».
Слава Лібану прыйдзе да цябе, [з ёй] разам кіпарысы, вязы і букі, каб упрыгожыць месца Маё сьвятое, і Я праслаўлю месца, дзе [стаяць] ногі Мае.
Я вельмі ўзрадаваўся ў Госпадзе, што вы ўжо зноў ажывіліся, каб думаць пра мяне, як і раней думалі, ды ня мелі нагоды.
«Вось запавет, які Я заключу з імі пасьля дзён тых, — кажа Госпад, — даючы законы Мае ў сэрцы іхнія, напішу іх і ў думках іхніх,
Вось запавет, які Я заключу з домам Ізраіля пасьля тых дзён, — кажа Госпад, — даючы законы Мае ў думкі іхнія, напішу іх і на сэрцах іхніх, і буду ім Богам, а яны Мне будуць народам.
усякі дар добры і ўсякі дарунак дасканалы зыходзяць з вышыні, ад Айца сьвятла, у Якога няма рознасьці, ані ценю зьменлівасьці.
бо Бог даў у сэрца іхняе ўчыніць думку Ягоную, і ўчыніць аднадумна, і даць валадарства сваё зьверу, пакуль ня зьдзейсьняцца словы Божыя.