А той сказаў: «Дзеля гэтага слухай слова ГОСПАДА. Бачыў я ГОСПАДА, Які сядзеў на пасадзе Сваім, і ўсё войска нябеснае стаяла каля Яго праваруч і леваруч.
ПСАЛТЫР 84:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Кіраўніку хору: на лад Гітыт. Сыноў Караха. Псальм. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. Псальма. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кіраўніку хору. Паводле «Выціскальняў». Сыноў Корэ. Псальм. |
А той сказаў: «Дзеля гэтага слухай слова ГОСПАДА. Бачыў я ГОСПАДА, Які сядзеў на пасадзе Сваім, і ўсё войска нябеснае стаяла каля Яго праваруч і леваруч.
Ты, ГОСПАДЗЕ, толькі Ты, Ты Сам учыніў нябёсы, нябёсы нябёсаў і ўсё войска іхняе, зямлю і ўсё, што на ёй, моры і ўсё, што ў іх; і Ты даеш жыцьцё ўсім ім; і войска нябеснае Табе пакланяецца.
Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: «Хадзем у Дом ГОСПАДА!»
Аднаго я прашу ў ГОСПАДА і гэтага толькі шукаю, каб жыць мне ў Доме ГОСПАДА ўсе дні жыцьця майго, каб бачыць хараство ГОСПАДА і разважаць у сьвятыні Ягонай.
Якая каштоўная, Божа, міласэрнасьць Твая! Сыны чалавечыя ў ценю крылаў Тваіх маюць надзею.
Спашлі сьвятло Тваё і праўду Тваю, каб вялі мяне і прывялі на гару сьвятую Тваю і да сялібы Тваёй,