І я падобна як вы гаварыў бы, калі б было ў душы вашай тое, што ў маёй. І вёў бы я пра вас гаворку, і ківаў бы на вас галавой сваёй,
ПСАЛТЫР 22:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Усе, якія бачаць мяне, кпяць з мяне, крывячы вусны і ківаючы галовамі: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усе, якія бачылі мяне, блюзнілі на мяне, крывячы вусны, ківалі галавою. |
І я падобна як вы гаварыў бы, калі б было ў душы вашай тое, што ў маёй. І вёў бы я пра вас гаворку, і ківаў бы на вас галавой сваёй,
Да Бога кажу я: «Скала мая! Чаму Ты забыўся пра мяне? Чаму я ў суме хаджу ад уціску ворагаў?»
гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя.
кажучы: «Бог пакінуў яго; дык ганіцеся за ім і схапіце яго, бо няма ў яго ратунку!»
Вось, Слуга Мой, Якога Я трымаю, выбраны Мой, у Якім мае ўпадабаньне душа Мая. Я ўсклаў Дух Мой на Яго, і Ён дасьць суд народам.
«Вось, Юнак Мой, Якога Я выбраў, Улюбёны Мой, у Якім мае ўпадабаньне душа Мая. Ускладу Дух Мой на Яго, і Ён абвесьціць народам суд.
Калі ён яшчэ гаварыў, вось, воблака сьветлае ахінула іх; і вось, голас з воблака, які кажа: «Гэта Сын Мой улюбёны, у Якім маю ўпадабаньне; Яго слухайце».
І вось, голас з неба, які казаў: «Гэта ёсьць Сын Мой улюбёны, у Якім маю ўпадабаньне».
І стаяў народ, гледзячы. А разам з імі насьміхаліся і начальнікі, кажучы: «Другіх збаўляў, няхай жа Сябе Самога збавіць, калі Ён — Хрыстос, Выбранец Божы».