ПСАЛТЫР 20:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай Ён дасьць табе паводле сэрца твайго і споўніць усе намеры твае, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён прасіў у Цябе жыцьця; Ты даў яму даўгалецьце на векі вечныя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай аддасць табе паводле сэрца твайго і кожную задуму тваю выканае. |
каб не казаў вораг мой: «Я перамог яго», каб прыгнятальнікі мае ня радаваліся, калі я пахіснуся.
Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ! Глянь на пакуты мае ад тых, якія ненавідзяць мяне, Ты, Які падымаеш мяне ад брамы сьмерці,
І станецца ў той дзень, што корань Есэя будзе стаяць як знак для народаў. Яго будуць шукаць народы, і будзе слаўным месца супачынку Ягонага.
І скажуць у той дзень: «Вось, Бог наш, Той, на Якога мы спадзяваліся, і Ён збавіў нас! Гэта ГОСПАД, на Якога мы спадзяваліся, будзем цешыцца і радавацца ў збаўленьні Ягоным!»
Я цешуся ў ГОСПАДЗЕ, душа мая радуецца ў Богу маім, бо Ён апрануў мяне ў шаты збаўленьня і накінуў на мяне плашч праведнасьці, як на жаніха, усклаў дыядэму, і як нявесту, аздобіў упрыгожваньнямі.
Бо [хоць] усе народы будуць хадзіць кожны ў імя бога свайго, мы будзем хадзіць у імя ГОСПАДА, Бога нашага, на вякі вечныя.
І Гэлій засмуціўся, і сказаў ёй: «Ідзі ў супакоі, а Бог Ізраіля няхай споўніць просьбу тваю, пра што маліла Яго».
А Давід сказаў Філістынцу: «Ты ідзеш на мяне з мячом, і дзідай, і шчытом, а я іду на цябе ў імя ГОСПАДА Магуцьцяў, Бога войска Ізраіля, з якога ты насьміхаўся.