Толькі няхай дасьць табе ГОСПАД розум і разуменьне, і няхай паставіць цябе над Ізраілем, а ты захоўвай Закон ГОСПАДА, Бога твайго.
ПСАЛТЫР 119:34 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дай мне разуменьне, і буду пільнавацца Закону Твайго і захоўваць яго ўсім сэрцам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дай мне разуменне, і я буду выконваць закон Твой і пільнавацца яго ад усяго сэрца майго. |
Толькі няхай дасьць табе ГОСПАД розум і разуменьне, і няхай паставіць цябе над Ізраілем, а ты захоўвай Закон ГОСПАДА, Бога твайго.
І сказаў Ён чалавеку: “Страх перад Госпадам — гэта мудрасьць; а пазьбягаць зла — розум”».
Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак мудрасьці; добры розум [маюць] усе, што дзейнічаюць [у страху Божым]. Хвала Ягоная трывае вечна.
Няхай дойдзе галашэньне маё да аблічча Твайго, ГОСПАДЗЕ! Паводле слова Твайго дай мне разуменьне.
Я прынізіўся перад абліччам Тваім ад усяго сэрца; зьлітуйся нада мною паводле слова Твайго.
Свавольнікі надумалі хлусьню супраць мяне; а я ўсім сэрцам буду пільнавацца загадаў Тваіх.
Рукі Твае зрабілі мяне і ўмацавалі; дай мне разуменьне, каб я навучыўся прыказаньням Тваім!
Я сказаў: «Буду захоўваць шлях мой, каб не саграшыць языком маім! Буду захоўваць вусны мае вуздою, пакуль бязбожнік перада мною».
Вось жа, хто парушыць адно з гэтых найменшых прыказаньняў і навучыць гэтаму людзей, той найменшым названы будзе ў Валадарстве Нябесным; а хто выканае і навучыць, той вялікім названы будзе ў Валадарстве Нябесным.
Дык кожнага, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, прыраўняю да чалавека мудрага, які пабудаваў дом свой на скале.
Калі хто хоча выконваць волю Яго, той зразумее адносна вучэньня гэтага, ці ад Бога яно, ці Я ад Сябе гавару.
Захоўвайце і выконвайце іх, бо ў гэтым мудрасьць вашая і разумнасьць вашая перад вачыма народаў, якія, чуючы пра ўсе пастановы гэтыя, будуць казаць: "Толькі [такі] народ мудры і разумны, [як] народ гэты вялікі!"
А хто прыхіляецца да дасканалага закону свабоды і трывае [ў ім], той, стаўшыся не слухачом, які забываецца, але выканаўцам справы, шчасьлівы будзе ў дзейнасьці сваёй.
Калі ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчыра і не дакараючы, і будзе яму дадзена.
Не ачарняйце, браты, адзін аднаго. Хто ачарняе брата і судзіць брата свайго, той ачарняе Закон і судзіць Закон. А калі ты судзіш Закон, ты не выканаўца Закону, але судзьдзя.