І пра суботу сьвятую Тваю Ты паведаміў ім, і загадаў ім прыказаньні, пастановы і Закон праз рукі Майсея, слугі Твайго.
ПСАЛТЫР 103:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён зрабіў вядомымі шляхі Свае Майсею, сынам Ізраіля — учынкі Свае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад пагрозы Тваёй уцякаюць яны, ад голасу грому Твайго пабеглі яны; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён даў Майсею спазнаць шляхі Свае, сынам Ізраэля — справы Свае. |
І пра суботу сьвятую Тваю Ты паведаміў ім, і загадаў ім прыказаньні, пастановы і Закон праз рукі Майсея, слугі Твайго.
Праз мора ішоў шлях Твой, і сьцяжына Твая — праз воды вялікія, і сьлядоў Тваіх нельга пазнаць.
І Ён узьняў сьведчаньне ў Якубе, і паклаў Закон у Ізраілі, пра гэта загадаў бацькам нашым, каб яны паведамілі [гэта] сынам сваім,
У слупе воблачным прамаўляў Ён да іх; яны захоўвалі сьведчаньні Ягоныя і пастановы, якія Ён даў ім.
I зыйшоў ГОСПАД на гару Сынай, на вяршыню гары, і паклікаў ГОСПАД Майсея на вяршыню гары, і ўзыйшоў Майсей.
I адказаў увесь народ разам, і сказалі: «Усё, што сказаў ГОСПАД, зробім». I перадаў Майсей ГОСПАДУ словы народу.
I цяпер, калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, дай мне спазнаць, прашу, шлях Твой, і я спазнаю Цябе, каб знайсьці ласку ў вачах Тваіх. І Ты паглядзі, што гэты народ — народ Твой».
І не паўстаў больш у Ізраілі прарок такі, як Майсей, якога ведаў ГОСПАД тварам у твар