ПЛАЧ 5:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Слугі пануюць над намі, і няма [нікога], хто вызваліць нас з рукі іхняй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Рабы пануюць над намі, і няма каму выбавіць з-пад рукі іхняй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Слугі пануюць над намі, і няма нікога, хто б адкупіў з рук іх. |
І пачулі Санвалат Харанянін, і Товія, слуга Аманянін, і Гешэм Араб, і сьмяяліся з нас, і грэбавалі намі, і казалі: «Што гэта за справа, якую вы робіце? Ці не бунтуецеся вы супраць валадара?»
А ранейшыя ваяводы, якія былі да мяне, абцяжарвалі народ і бралі з яго хлеб і віно, і яшчэ сорак сыкляў срэбра. Таксама юнакі іхнія панавалі над народам. А я так не рабіў дзеля страху Божага.
Хоць Ты ведаеш, што я нічога благога не зрабіў, але няма нікога, хто б з рукі Тваёй мог выцягнуць мяне.
Зважайце цяпер на гэта вы, што Бога забываеце, каб Я не схапіў [вас], бо ня будзе каму вызваліць.
ГОСПАДЗЕ, Божа мой! У Табе маю надзею! Збаў мяне ад усіх перасьледвальнікаў маіх і вызваль мяне,
Ад дзён [вечнасьці] Я — Той Самы, і няма нікога, хто з рукі Маёй можа выратаваць! Я зьдзейсьніў, і хто можа зьмяніць гэта?
І цяпер Я адкрыю сорам ейны на вачах палюбоўнікаў ейных, і ніхто ня выратуе яе з рукі Маёй.
Бо Я ня буду болей шкадаваць жыхароў зямлі, кажа ГОСПАД. І вось, Я аддам чалавека, кожнага ў руку бліжняга ягонага і ў руку валадара ягонага, і яны будуць таўчы зямлю, і Я ня вызвалю з рукі іхняй».
Прыхадзень, які [жыве] з табою, будзе падымацца па-над цябе вышэй і вышэй, а ты будзеш зыйходзіць ніжэй і ніжэй.