Гэта павінны даць усе, хто падлягае лічэньню — палову сыкля, паводле сыкля сьвятыні, у якім дваццаць гер у сыклі; палова сыкля — дар для ГОСПАДА.
МАЦЬВЕЯ 21:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўвайшоў Ісус у сьвятыню Божую, і выгнаў усіх, што продалі і куплялі ў сьвятыні, і сталы мяняльнікаў і лаўкі прадаўцоў галубоў перакуліў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўвайшоў Ісус у храм Божы і выгнаў усіх тых, што прадавалі і куплялі ў храме, і сталы мяняйлаў перакуліў і ўслоны прадаўцоў галубоў, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўвайшоў Ісус у святыню Божую, і павыганяў усіх, што прадавалі і куплялі ў святыні, а сталы мянялаў і лаўкі прадаўцоў галубоў перакуліў. |
Гэта павінны даць усе, хто падлягае лічэньню — палову сыкля, паводле сыкля сьвятыні, у якім дваццаць гер у сыклі; палова сыкля — дар для ГОСПАДА.
А калі хто захоча скласьці ў ахвяру ГОСПАДУ птушку на цэласпаленьне, няхай ахвяруе туркаўку або маладога галуба.
Калі скончацца дні ачышчэньня ейнага дзеля [нараджэньня] сына або дачкі, прынясе яна аднагадовага барана ў ахвяру цэласпаленьня і маладога галубка або туркаўку ў ахвяру за грэх да сьвятара да ўваходу ў Намёт Спатканьня.
Калі б яна не змагла ахвяраваць барана, няхай ахвяруе двух туркавак або два маладыя галубкі, аднаго ў ахвяру цэласпаленьня, а другога ў ахвяру за грэх, і ачысьціць яе сьвятар, і яна будзе ачышчаная».
і дзьве туркаўкі або два маладыя галубы, на што будзе здольная рука ягоная; адну птушку ў ахвяру за грэх, а другую — на цэласпаленьне.
І ахвяруе адну туркаўку або маладога галуба, якога прынясе рука таго, хто ачышчаецца,
У восьмы дзень возьме дзьвюх туркавак або двух маладых галубоў, і пойдзе перад аблічча ГОСПАДА да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і аддасьць іх сьвятару.
У восьмы дзень возьме яна за сябе дзьвюх туркавак або двух маладых галубоў і прынясе сьвятару да ўваходу ў Намёт Спатканьня.
Калі б хто ня мог ахвяраваць дзьвюх туркавак або двух маладых галубоў, няхай прынясе за тое, што саграшыў, дзясятую частку эфы пшанічнай мукі ў ахвяру за грэх; няхай не палівае яе алеем і няхай не кладзе на яе кадзіла, бо гэта ахвяра за грэх.
Калі хто ня можа ахвяраваць авечку, няхай ахвяруе за грэх свой дзьве туркаўкі або двух маладых галубоў ГОСПАДУ: аднаго ў ахвяру за грэх, а другога на цэласпаленьне.
І ўвайшоў Ісус у Ерусалім і ў сьвятыню; і, агледзеўшы ўсё, бо гадзіна ўжо была вечаровая, выйшаў у Бэтанію з Дванаццацьцю.
і каб прынесьці ў ахвяру паводле таго, як сказана ў Законе Госпада, пару туркавак ці двух галубянятак.