Гэткая будзе плата ад ГОСПАДА для тых, што супрацьстаяць мне, і для тых, што благое гавораць супраць душы маёй!
МАЦЬВЕЯ 11:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Прыйшоў Сын Чалавечы, есьць і п’е; і кажуць: “Вось, чалавек — абжора і п’яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў”. І апраўдана мудрасьць дзецьмі яе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прыйшоў Сын Чалавечы, есьць і п'е; і кажуць: «вось, чалавек, які любіць есьці і піць віно, прыяцель мытнікаў і грэшнікаў». І апраўдана мудрасьць дзецьмі яе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прыйшоў Сын Чалавечы, Які есць і п’е, і кажуць: “Вось чалавек, абжора і п’яніца, сябар мытнікаў і грэшнікаў”. І апраўдана мудрасць дзецьмі яе». |
Гэткая будзе плата ад ГОСПАДА для тых, што супрацьстаяць мне, і для тых, што благое гавораць супраць душы маёй!
Бо калі вы любіце тых, якія вас любяць, якая вам нагарода? Ці ж ня так робяць і мытнікі?
І сталася прыйсьці Яму ў суботу ў дом аднаго з начальнікаў фарысэйскіх зьесьці хлеба, і яны сачылі за Ім.
І ўсе, якія бачылі ўсё гэта, наракалі, кажучы, што Ён увайшоў да грэшнага чалавека.
І ўвесь народ, які слухаў яго, і мытнікі аддалі хвалу Богу, хрысьцячыся хрышчэньнем Янавым;
кажучы: «Амэн! Дабраслаўленьне, і слава, і мудрасьць, і падзяка, і пашана, і моц, і магутнасьць Богу нашаму на вякі вякоў! Амэн!»