КАЛАСЯНАЎ 4:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Слова вашае [няхай будзе] заўсёды ў ласцы [Божай], прыпраўленае сольлю, каб вы ведалі, як кожнаму адказаць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Слова ваша (хай будзе) заўсёды зь мілатою, прыпраўлена сольлю, каб вы ведалі, як адказваць кожнаму. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Слова ваша хай будзе заўсёды ласкавае, прыпраўленае соллю, каб вы ведалі, як што каму належыць адказаць. |
Сэрца маё пераліваецца словамі добрымі. Я расказваю твор мой пра Валадара. Язык мой — як пёрка спраўнага пісара.
Хадзеце, паслухайце, і я раскажу ўсім, хто Бога баіцца, што Ён учыніў для душы маёй.
І ахвяруеш іх перад абліччам ГОСПАДА, і сьвятары кінуць на іх соль, і ахвяруюць іх як цэласпаленьне для ГОСПАДА.
Кожную ахвяру, якую складаеш з ежы, пасалі сольлю. І не пакідай хлебнай ахвяры тваёй бяз солі запавету Бога твайго. Кожную ахвяру тваю пасалі сольлю.
Вы — соль зямлі. Калі ж соль згубіць сілу, то чым зробіш яе салёнаю? Яна ўжо ні на што не надаецца, хіба толькі выкінуць яе вон на патаптаньне людзям.
Соль добрая, але калі соль станецца несалёнай, чым яе прыправіце? Мейце ў сабе соль і супакой мейце між сабою».
І ўсе засьведчылі Яму гэта, і зьдзіўляліся словам ласкі, якія выходзілі з вуснаў Ягоных, і гаварылі: «Ці не Язэпаў гэта сын?»
Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць.
І навучыце ім сыноў вашых, прамаўляючы іх ім, калі ты сядзіш у доме тваім, калі ты ідзеш дарогаю, калі ты кладзешся і калі ўстаеш.
Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.
Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Будзьце заўсёды гатовыя даць адказ кожнаму, хто просіць у вас слова адносна вашае надзеі, з ціхасьцю і са страхам,