ЗАХАРЫІ 5:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён сказаў мне: “Гэта праклён, які выходзіць на аблічча зямлі; бо кожны, хто крадзе, паводле [напісанага] гэтага будзе зьнішчаны, і кожны, хто прысягае [фальшыва], паводле [напісанага] гэтага будзе зьнішчаны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён сказаў мне: гэта праклён, які ідзе на твар усёй зямлі; бо кожны, хто крадзе, будзе зьнішчаны, як напісана на адным баку, і кожны, хто прысягае ілжыва, зьнішчаны будзе, як напісана на другім баку. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ён сказаў мне: «Гэта праклён, які выходзіць на паверхню ўсёй зямлі; бо кожны злодзей адсюль, паводле яго ачышчаецца ды кожны клятвапарушальнік адтуль будзе ачышчаны, як напісана на ім». |
Хто супольнічае са злодзеем, ненавідзіць душу сваю, ён чуе праклёны, але не выяўляе [гэтага].
каб я, насыціўшыся, ня выракся Цябе і не сказаў: «Хто ГОСПАД?», або каб, зьбяднеўшы, ня стаў красьці і ганьбіць імя Бога майго.
Дзеля гэтага праклён зьядае зямлю, і пакутуюць жыхары ейныя. Дзеля гэтага чэзнуць жыхары зямлі, і засталося няшмат людзей.
І Я зганьбіў князёў сьвятыні [тваёй], і аддаў Якуба на закляцьце [зьнішчэньня], а Ізраіля — на зьнявагу.
Слухайце гэта, дом Якуба, якія называецеся імем Ізраіля і якія выйшлі з водаў Юды, якія прысягаеце ў імя ГОСПАДА і Бога Ізраіля ўзгадваеце, [хоць] ня ў праўдзе і ня ў праведнасьці.
Бо зямля напоўнена чужаложнікамі, бо з прычыны праклёну ў жалобе ўся зямля, высахлі пашы ў пустыні, і хада іхняя сталася ліхой, і сіла іхняя — у няправасьці.
І Я зраблю з домам гэтым, як з Шыло, і горад гэты дам на праклён усім народам зямлі”».
Вы будзеце красьці, забіваць, чужаложыць, прысягаць фальшыва, паліць кадзіла Баалу, хадзіць за іншымі багамі, якіх ня ведаеце,
І ўвесь Ізраіль парушыў Закон Твой, і яны адвярнуліся, каб ня слухаць голасу Твайго. І выліўся на нас праклён і прысяга, якія запісаныя ў Законе Майсея, слугі Божага, бо мы саграшылі супраць Яго.
Праклён і хлусьня, і забойства, і крадзеж, і чужалоства памнажаюцца, і кроў даганяе кроў.
Не прысягайце на імя Маё дзеля хлусьні, і не зьневажай імя Бога твайго. Я — ГОСПАД!
І ня ведаюць яны, як рабіць справядліва, кажа ГОСПАД. Яны зьбіраюць гвалт і ліхадзейства ў палацах сваіх.
Я навяду [праклён], кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і ён прыйдзе ў дом злодзея і ў дом таго, хто прысягае ў імя Маё хлусьліва, і заначуе ў сярэдзіне дому ягонага, і выгубіць яго, і дрэва ягонае, і камяні ягоныя”.
і няхай ніхто з вас не надумвае зла для бліжняга свайго, і прысягі фальшывай не любіце, бо ўсё гэта Я ненавіджу, кажа ГОСПАД”».
І Я прыйду да вас на суд, і буду хутка сьведчыць супраць чараўнікоў і супраць чужаложнікаў, супраць тых, хто прысягае хлусьліва, і супраць тых, хто ўціскае ў плаце найміта, удаву і сірату, супраць тых, хто адпіхвае прыхадня і не баіцца Мяне, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
І ён зьверне сэрца бацькоў да сыноў іхніх, і сэрца сыноў — да бацькоў іхніх, каб Я, прыйшоўшы, ня ўдарыў зямлі [выгубленьнем] з закляцьцем.
Тады скажа Ён і тым, якія леваруч: “Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным.
Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу.
ведаючы тое, што Закон не пастаўлены для праведніка, але для беззаконьнікаў і непакорлівых, бязбожных і грэшнікаў, нячыстых і паганых, бацьказабойцаў і мацізабойцаў, чалавеказабойцаў,
Дык перш за ўсё, браты мае, не прысягайцеся ані небам, ані зямлёю, ані якою другою прысягаю, але няхай будзе ў вас «Так, так» і «Не, не», каб вам не патрапіць пад суд.
Вось плата, якой вы пазбавілі работнікаў, што пажалі палі вашыя, кліча, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Магуцьцяў.
Але зробім з імі так: захаваем іх пры жыцьці, каб не сьцягнуць гневу ГОСПАДА супраць сябе дзеля прысягі, якой мы запрысягліся».
А для палахлівых і бязьверных, і брыдотных, і забойцаў, і распусьнікаў, і чараўнікоў, і ідалапаклоньнікаў, і ўсіх хлусьлівых частка іхняя — у возеры, якое палае агнём і серкаю. Гэта — другая сьмерць».
А звонку — сабакі і чараўнікі, і распусьнікі, і забойцы, і ідалапаклоньнікі, і ўсе, якія любяць і чыняць падман.