ДАНІІЛА 4:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага, валадару, няхай рада [мая] будзе даспадобы табе, і скасуй грэх твой праведнасьцю, а правіны твае — міласэрнасьцю да бедных. Можа, гэтым ты прадоўжыш дабрабыт твой”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму, цару, хай будзе даспадобы табе парада мая: акупі грахі твае праўдаю і твае правіны мілажалем да бедных; вось, чым можа падоўжыцца мір твой». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля таго, цару, прымі маю табе раду і выкупі грахі свае ўчынкамі справядлівымі і свае злачынствы — міласэрнасцю да ўбогіх: так можа тваё шчасце прадоўжыцца». |
Я абвяшчу пастанову: «ГОСПАД сказаў да Мяне: “Ты — Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе!
Міласэрнасьцю і праўдай адкупляецца беззаконьне, і страх перад ГОСПАДАМ адводзіць ад зла.
Міласэрнасьць і праўда ахоўваюць валадара, і міласэрнасьцю ўмацоўваецца пасад ягоны.
ГОСПАД Магуцьцяў пастанавіў гэта, каб упакорыць пыху ўсякай славы і каб панізіць усіх слаўных на зямлі.
Дрэва, якое ты бачыў, якое вырасла і было моцнае, і вышыня ягоная дасягала неба, і было відаць яно на ўсёй зямлі,
гэта ты, валадару, які вырас і стаў магутным, і вялікасьць твая вырасла і дасягнула неба, і ўлада твая — да канца зямлі.
Я бачыў сон, і ён напалохаў мяне, і думкі на ложку маім, і відзежы галавы маёй устрывожылі мяне.