Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДАНІІЛА 4:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 Дзеля таго, цару, прымі маю табе раду і выкупі грахі свае ўчынкамі справядлівымі і свае злачынствы — міласэрнасцю да ўбогіх: так можа тваё шчасце прадоўжыцца».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 Дзеля гэтага, валадару, няхай рада [мая] будзе даспадобы табе, і скасуй грэх твой праведнасьцю, а правіны твае — міласэрнасьцю да бедных. Можа, гэтым ты прадоўжыш дабрабыт твой”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 Таму, цару, хай будзе даспадобы табе парада мая: акупі грахі твае праўдаю і твае правіны мілажалем да бедных; вось, чым можа падоўжыцца мір твой».

Глядзіце раздзел Копія




ДАНІІЛА 4:24
14 Крыжаваныя спасылкі  

Такая доля чалавека бязбожнага ад Бога і спадчына, вызначаная яму Госпадам».


Праліў Ён пагарду на князёў і прымусіў іх блудзіць па пустыні бездарожнай.


устанавіў Ён гэта навечна і на векі вечныя, паклаў загад, і не зменіць [яго].


Абвяшчу прысуд Госпадаў. Бо Ён сказаў мне: “Ты — сын Мой, Я сёння нарадзіў цябе.


Міласэрнасцю і праўдай адкупляецца несправядлівасць, і ў страху Госпада — ухіленне ад ліха.


Міласэрнасць і праўда берагуць цара, а пасад яго ўмацоўваецца мяккасардэчнасцю.


Госпад Магуццяў задумаў гэта, каб прынізіць пыху любой славы і зрабіць сціплымі ўсіх знакамітых зямлі.


Дрэва, якое ты ўбачыў, высокае і магутнае, вышыня якога даставала да неба, і што было бачным на ўсёй зямлі,


гэта ты, о цару, які вырас і стаў магутным, і веліч твая ўзрасла і дастала аж да неба, і валадарства тваё бачна аж на канцах свету.


Убачыў я сон, які мяне перапалохаў, і стрывожылі мяне думкі на маім ложку і з’явы ў маёй галаве.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы