ДАНІІЛА 4:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна)23 А што сказалі пакінуць пень каранёў дрэва, [азначае, што] валадарства тваё застанецца пры табе аж пакуль ты даведаешся, што пануе неба [над табою]. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)23 А што загадана было пакінуць галоўны корань дрэва, гэта азначае, што царства тваё застанецца пры табе, калі ты спазнаеш над сабою ўладу нябесную. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)23 Тое ж, што дадзена было распараджэнне, каб пакінуць пень каранёў яго, гэта значыць, дрэва пакінуць табе, царства тваё застанецца, калі прызнаеш уладу Неба. Глядзіце раздзел |