Як разьбяр на камяні выразае пячатку, так ты выражаш на двух камянях імёны сыноў Ізраіля; асаджанымі ў залатыя аправы зробіш іх.
ВЫХАД 28:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I напоўніш яго асаджанымі камянямі, чатырма шэрагамі камянёў. Рубін, тапаз і шмарагд — гэта шэраг адзін. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ўстаў у яго апраўленыя камяні ў чатыры рады; побач рубін, тапаз, смарагд - гэта адзін рад; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І памясці на ім чатыры рады камянёў: у першым радзе хай будзе рубін, тапаз і смарагд, |
Як разьбяр на камяні выразае пячатку, так ты выражаш на двух камянях імёны сыноў Ізраіля; асаджанымі ў залатыя аправы зробіш іх.
Чатырохкутны ён мае быць і падвойны, у пядзю даўжыня ягоная і ў пядзю шырыня ягоная.
Яна — каштоўнейшая за пэрліны, і нішто з таго, што ты прагнеш, ня можа параўнацца з ёю.
Назіры ейныя былі чысьцейшыя за сьнег, бялейшыя за малако, целы іхнія былі чырванейшыя за каралі; яны выглядалі як шафір.
Ты быў у Эдэме, у садзе Божым, усялякія камяні дарагія пакрывалі цябе: рубін, тапаз, ясьпіс, таршыш, онікс, бэрыль, шафір, гранат, шмарагд і золата, былі зробленыя бубны твае, і дуды твае былі падрыхтаваныя для цябе ў дзень стварэньня твайго.
І яны будуць Маімі, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, у дзень, калі Я зраблю іх уласнасьцю [Маёй] і зьлітуюся над імі, як чалавек літуецца над сынам сваім, які служыць яму.