ВЫХАД 10:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I выцягнуў Майсей кій свой на зямлю Эгіпецкую; і ГОСПАД прывёў на зямлю ўсходні вецер увесь той дзень і ўсю ноч. Настала раніца, і ўсходні вецер прынёс саранчу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І працягнуў Майсей посах свой на зямлю Егіпецкую, і Гасподзь навёў на гэтую зямлю ўсходні вецер, які трываў увесь той дзень і ўсю ноч. Настала раніца, і ўсходні вецер нанёс саранчу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выцягнуў Майсей кій над зямлёй Егіпта, і Госпад напусціў вецер, што паліў увесь той дзень і ноч. А калі надышла раніца, гарачы вецер падняў саранчу; |
I выцягнуў Майсей руку сваю на мора, і гнаў ГОСПАД мора гвалтоўным усходнім ветрам усю ноч, і зрабіў мора сухменем, і расьсекліся воды.
Але ГОСПАД пусьціў вялікі вецер на мора, і ўзьнялася вялікая бура на моры, і думалі, што карабель разаб’ецца.
І сталася, калі ўзыйшло сонца, што Бог вызначыў гарачы ўсходні вецер, і сонца пякло галаву Ёне, ажно ён млеў, і зычыў душы сваёй памерці, і сказаў: «Лепш мне памерці, чым жыць».