Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 10:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 І выцягнуў Майсей кій над зямлёй Егіпта, і Госпад напусціў вецер, што паліў увесь той дзень і ноч. А калі надышла раніца, гарачы вецер падняў саранчу;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 I выцягнуў Майсей кій свой на зямлю Эгіпецкую; і ГОСПАД прывёў на зямлю ўсходні вецер увесь той дзень і ўсю ноч. Настала раніца, і ўсходні вецер прынёс саранчу.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 І працягнуў Майсей посах свой на зямлю Егіпецкую, і Гасподзь навёў на гэтую зямлю ўсходні вецер, які трываў увесь той дзень і ўсю ноч. Настала раніца, і ўсходні вецер нанёс саранчу.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 10:13
11 Крыжаваныя спасылкі  

І столькі ж з’явілася іншых каласоў, пустых і знішчаных сухім ветрам,


Сказаў, і нахлынула саранча і вусені, якім не было падліку.


агонь, град, снег, імгла, вецер навальнічны, які спаўняе слова Яго,


Узняў Ён усходні вецер на небе і навёў магуццем Сваім вецер паўднёвы;


На ўраджай іх напусціў вусеняў, а плады працы іх аддаў саранчы.


І, калі працягнуў Майсей руку над морам, Госпад адагнаў яго, бо дзьмуў гвалтоўны і сухі вецер усю ноч і ператварыў яго ў сухую зямлю; вада раздзялілася,


саранча — не мае цара і выступае ўся яна чарадою;


А Госпад кінуў на мора моцны вецер, і паднялася вялікая бура на моры, так што караблю пагражала разбіццё.


І калі сонца ўзышло, загадаў Бог усходняму гарачаму ветру, і сонца стала пячы галаву Ёнаву так, што той самлеў, і прасіў для душы сваёй, каб памерці, і казаў: «Лепш мне памерці, чым жыць».


А людзі дзівіліся, кажучы: «Хто ж Ён, што і вятры, і мора Яго слухаюць?»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы