І зрабіў Бог прасьцяг, і разьдзяліў воды, якія былі пад прасьцягам, і воды, якія былі над прасьцягам. І сталася так.
ВЫСЛОЎІ 8:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна) калі засноўваў аблокі ўгары, калі ўмацоўваў крыніцы бяздоньня, Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі сталяваў наверсе аблокі, калі мацаваў крыніцы бездані, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) калі воблакі ўстанаўліваў угары, калі ўмацаваліся вытокі бездані, |
І зрабіў Бог прасьцяг, і разьдзяліў воды, якія былі пад прасьцягам, і воды, якія былі над прасьцягам. І сталася так.
І сказаў Бог: «Няхай зьбяруцца воды, якія пад небам, у адно месца, і няхай зьявіцца сухазем’е». І сталася так.
У шэсьцьсотым годзе жыцьця Ноя, у другім месяцы, у сямнаццаты дзень месяца, у гэты дзень выбіліся ўсе жаролы вялікай бездані, і вокны нябесныя адчыніліся,
Калі Ён прыгатоўваў нябёсы, я была там. Калі Ён крэсьліў скляпеньне над абліччам бяздоньня,
калі вызначаў для мора статут ягоны, каб воды не перакрочвалі межы свае, калі закладаў падваліны зямлі,
І кажа ім: «Чаго вы палохаецеся, малаверы?» Тады, устаўшы, забараніў вятрам і мору, і сталася вялікая ціша.