ВЫСЛОЎІ 6:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Як доўга, гультаю, будзеш спаць? Калі ты ўстанеш ад сну свайго? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дакуль ты, гультаю, будзеш ляжаць? калі ты ўстанеш ад сну твайго? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дакуль, гультай, будзеш спаць? Калі падымешся са сну свайго? |
«Дакуль, неразумныя, будзеце любіць неразумнасьць; дакуль, насьмешнікі, будзеце захапляцца насьмешкамі сваімі, а невукі — пагарджаць веданьнем?
Абмый ад ліхоты сэрца тваё, Ерусалім, каб ты быў уратаваны! Дакуль жа будуць у табе думкі твае нягодныя?
І гэтак [рабіце], ведаючы час, што ўжо гадзіна абудзіцца нам зо-сну, бо цяпер бліжэй да нас збаўленьне, чым калі мы паверылі.
таму сказана: «Устань, ты, які сьпіш, і ўваскрэсьні з мёртвых, і асьвеціць цябе Хрыстос».