Але яны сказалі: «Ідзі прэч». І сказалі: «Сам прыйшоў пажыць, і будзе судзіць, судзячы [нас]? Цяпер будзе табе горш, чым ім». І накінуліся на чалавека гэтага, на Лота, і падыйшлі, каб выламіць дзьверы.
ВЫСЛОЎІ 5:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ты скажаш: «Чаму я зьненавідзеў настаўленьне, і сэрца маё ўзгардзіла дакараньнем. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і скажаш: «навошта я ненавідзеў навуку, і сэрца маё асьцярогамі пагарджала, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ты скажаш: «Чаму пагрэбаваў я настаўленнем, і сэрца маё адхіліла папрокі, |
Але яны сказалі: «Ідзі прэч». І сказалі: «Сам прыйшоў пажыць, і будзе судзіць, судзячы [нас]? Цяпер будзе табе горш, чым ім». І накінуліся на чалавека гэтага, на Лота, і падыйшлі, каб выламіць дзьверы.
І сталася, калі ён прамаўляў, [валадар] сказаў: «Ці я паставіў цябе дарадцам валадара? Перастань, навошта я маю забіць цябе?» І перастаў прарок, і сказаў: «Я ведаю, што Бог пастанавіў загубіць цябе, бо ты зрабіў гэта і не паслухаў рады маёй».
Але яны сьмяяліся з пасланцоў Божых, і грэбавалі словам Ягоным, і зьдзекваліся з прарокаў Ягоных, аж узьняўся гнеў ГОСПАДА на народ Ягоны, ажно не было лекаваньня.
«Дакуль, неразумныя, будзеце любіць неразумнасьць; дакуль, насьмешнікі, будзеце захапляцца насьмешкамі сваімі, а невукі — пагарджаць веданьнем?
Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак веданьня. Неразумныя пагарджаюць мудрасьцю і настаўленьнем.
На сьцежцы жыцьця той, хто прыймае настаўленьне, а хто адкідае дакараньне — блукае.
Хто любіць настаўленьне, любіць веданьне, а хто ненавідзіць дакараньне, той дурань.
Галеча і ганьба таму, хто адкідае настаўленьне, а той, хто прыймае дакараньні, будзе ў пашане.
Бо прыказаньне — сьветач, і закон — сьвятло, а настаўленьне і дакараньне — шлях жыцьця,
а хто грашыць супраць мяне, шкодзіць душы сваёй; усе, якія ненавідзяць мяне, любяць сьмерць».
І Я пасылаў да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, устаючы ўначы і пасылаючы, і кажучы: “Не рабіце, прашу, рэчаў, якія Я ненавіджу!”