Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 4:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

пазьбягай яго і не хадзі па ім, ухіляйся ад яго і абмінай яго,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

пакінь яе, не хадзі ёю, ухіляйся ад яе і праходзь міма;

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Пазбягай яе і не хадзі па ёй; ухіляйся і адступіся ад яе.

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 4:15
12 Крыжаваныя спасылкі  

калі беззаконьне, што ў руцэ тваёй, ты адкінеш і ня будзе месца няпраўдзе ў намёце тваім,


Калі навернешся да Усемагутнага, адновішся і адкінеш злачыннасьць ад намёту твайго,


Ад слова фальшывага будзь далёка, і не забівай нявіннага і праведнага, бо Я не апраўдаю бязбожніка.


Сыне мой, не хадзі з імі, устрымай нагу тваю ад сьцежкі іхняй,


Не зайздросьці людзям ліхім, не жадай быць з імі,


Не ўзыходзь на сьцежку бязбожнікаў і не хадзі па шляху ліхотнікаў,


бо не заснуць яны, калі ня ўчыняць благога, і сон іх ня возьме, калі не давядуць каго да падзеньня.


Аддалі ад яе шлях твой, і не падыходзь да дзьвярэй дому яе,


вырывайся, як сарна з рукі і як птушка з рукі птушкалова.


Хто ходзіць у праведнасьці і гаворыць праўдзіва, хто брыдзіцца прыбыткам з рабаваньня, хто стрымлівае далоні свае, каб прымаць хабар, хто затыкае вушы свае, каб ня чуць пра [праліцьцё] крыві, і заплюшчвае вочы, каб не глядзець на зло,


і ня ўдзельнічайце ў бясплодных справах цемры, а лепш дакарайце.


Высьцерагайцеся ад усякага роду зла.