Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 25:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Не кідайся пасьпешліва судзіцца, бо што зробіш у канцы, калі асароміць цябе бліжні твой.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ня ўступай пасьпешліва ў цяжбіну: бо што будзеш рабіць у канцы, калі супернік твой сарамаціць цябе?

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Што вочы твае бачылі, не адкрывай гэта хутка ў судзе, бо што зробіш потым, калі абняславіць цябе сябар твой?

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 25:8
12 Крыжаваныя спасылкі  

І закрычаў Абнэр да Ёава, і сказаў: «Ці аж безупынна бу­дзе нішчыць меч твой? Ці ты ня ведаеш, што вынікі бу­дуць горкімі? І калі ты скажаш народу, каб ён вярнуўся з [пагоні] за братамі сваімі?»


І сказаў валадар: «Расьсячыце жывое дзіця на дзьве часткі, і дайце адной палову, і другой палову».


Ёсьць шлях, які слушны ў вачах чалавека, але канец яго — шляхі сьмерці.


Пачатак звадкі — прарыў вады, перш, чым спрэчка пачнецца, пакінь [яе].


Словы дурня прыводзяць да спрэчкі, і вусны ягоныя выклікаюць бойку.


Бо хто зьбівае малако, атрымае масла, і хто ўдарыць у нос, атрымае кроў, а хто выклікае гнеў, атрымае сварку.


Ня будзь хуткі да гневу ў духу тваім, бо гнеў жыве ў заўлоньні дурняў.


прарокі прарочаць ілжыва, сьвятары навучаюць як хочуць, і народ Мой любіць гэта. Але што вы будзеце рабіць, калі [прыйдзе] гэтаму канец?”


Пагадзіся з супраціўнікам тваім хутчэй, пакуль ты яшчэ ў дарозе з ім, каб супраціўнік не аддаў цябе судзьдзі, а судзьдзя не аддаў бы цябе паслугачу, і ня быў ты кінуты ў вязьніцу.