Дочкі Ізраіля, плачце дзеля Саўла, які апранаў вас у кармазын з упрыгожваньнямі, які ўскладаў аздобы залатыя на шаты вашыя.
ВЫСЛОЎІ 25:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Як залатыя завушніцы і аздоба са шчырага золата, так мудрае дакараньне для ўважлівага вуха. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Залатая завушніца і аздоба з чыстага золата - гэта мудры абскаржнік для ўважлівага вуха. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Залаты пярсцёнак з лепшага золата — мудры, які гаворыць на вуха таму, хто слухае. |
Дочкі Ізраіля, плачце дзеля Саўла, які апранаў вас у кармазын з упрыгожваньнямі, які ўскладаў аздобы залатыя на шаты вашыя.
І прыйшлі да яго ўсе браты ягоныя, і ўсе сёстры ягоныя, і ўсе, хто раней ведаў яго, і елі з ім хлеб у доме ягоным, і спачувалі яму, і пацяшалі яго з прычыны няшчасьця, якое на яго спаслаў ГОСПАД. І кожны даў яму па адной кесыце і па адным залатым пярсьцёнку.
Няхай б’е мяне праведнік, [бо гэта] міласэрнасьць; няхай карае мяне, [бо гэта] алей для галавы, які не пашкодзіць галаве маёй; бо малітва мая — супраць ліхоты іхняй.
I сказаў ім Аарон: «Зьніміце завушніцы залатыя, якія ў вушах жонак вашых, сыноў вашых і дочак вашых, і прынясіце да мяне».
I прыходзілі мужчыны і жанчыны, усе ахвотнага сэрца, і прыносілі кольцы і завушніцы, і пярсьцёнкі, і бранзалеты, і ўсялякія рэчы залатыя, і кожны, патрэсваючы, [складаў] золата для ГОСПАДА [як ахвяру] патрэсваньня.
Не дакарай насьмешніка, каб ён не зьненавідзеў цябе, дакарай мудрага, і ён будзе любіць цябе.
і даў кольчык над вусны твае і завушніцы ў вушы твае, і вянок аздобны на галаву тваю.
Добры чалавек з добрага скарбу сэрца выносіць добрае, а злы чалавек са злога скарбу выносіць злое.