Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 25:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 Залатая завушніца і аздоба з чыстага золата - гэта мудры абскаржнік для ўважлівага вуха.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 Як залатыя завушніцы і аздоба са шчырага золата, так мудрае дакараньне для ўважлівага вуха.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Залаты пярсцёнак з лепшага золата — мудры, які гаворыць на вуха таму, хто слухае.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 25:12
16 Крыжаваныя спасылкі  

Дочкі Ізраільскія! плачце па Саўле, які апранаў вас у пурпуру з акрасамі і здабываў на вопратку вашую залатыя аздобы.


не раўняецца зь ёю золата і крышталь, і ня выменяеш яе на посуд з чыстага золата.


Тады прыйшлі да яго ўсе браты ягоныя і ўсе сёстры ягоныя і ўсе ранейшыя знаёмыя ягоныя, і елі зь ім хлеб у доме ягоным, і смуткавалі зь ім, і суцяшалі яго за ўсё ліха, якое Гасподзь навёў на яго і далі яму кожны па кесіце і па залатым пярсьцёнку.


Я паклікаў Цябе, Госпадзе, я сказаў: Ты прыстанішча маё і частка мая на зямлі жывых.


І сказаў ім Аарон: здымеце залатыя завушніцы, якія ў вушах у вашых жонак, вашых сыноў і вашых дочак, і прынясеце мне.


і прыходзілі мужы з жонкамі, і ўсе па схільнасьці сэрца прыносілі пярсьцёнкі, завушніцы, бранзалеты і падвескі, усялякія залатыя рэчы, кожны, хто хацеў прыносіць золата Госпаду;


Неразумны пагарджае настаўленьнем бацькі свайго; а хто слухае засьцярогу, той у добрым розуме.


Вуха, якое чуе, і вока, якое бачыць - і тое і другое стварыў Гасподзь.


Не асьцерагай блюзьнера, каб ён не зьненавідзеў цябе; асьцерагай мудрага, і ён палюбіць цябе;


Лепей слухаць дакоры ад мудрага, чым слухаць пахвалы ад неразумных;


І даў табе колца на твой нос і завушніцы - да вушэй тваіх і на галаву тваю - цудоўны вянок.


Добры чалавек з добрай скарбніцы выносіць добрае; а ліхі чалавек зь ліхой скарбніцы выносіць ліхое.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы