ВЫСЛОЎІ 2:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён пільнуе сьцежкі правасудзьдзя, захоўвае шляхі багабойных Сваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён ахоўвае дарогу праўды і асланяе сьцежку сьвятых Сваіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) захоўваючы сцежкі справядлівасці і пільнуючы дарогі святых. |
Бо ГОСПАД любіць суд, і Ён не пакіне багабойных Сваіх, на вякі захавае іх, а насеньне бязбожнікаў будзе зьнішчана.
Вы, што любіце ГОСПАДА, ненавідзьце зло! Ён захоўвае душы багабойных Сваіх, з рукі бязбожных выратоўвае іх.
Ня будзе там ільва, і драпежны зьвер ня ўзыйдзе на яго і ня знойдзецца там, але будуць хадзіць там адкупленыя.
Сапраўды Ён любіць народы. Усе сьвятыя Твае ў руцэ Тваёй, і яны туляцца да ног Тваіх, слухаюць словы Твае.
якія сілаю Божаю праз веру захаваныя дзеля збаўленьня, гатовага адкрыцца ў апошні час.
А Таму, Які можа захаваць вас ад упадку і паставіць перад славаю Сваёю беззаганнымі і ў радасьці,
Ён захоўвае крокі сьвятых Сваіх, а бязбожнікі ў цемры зьнікаюць, бо ня сілаю сваёю перамагае чалавек.