Ад загадаў вуснаў Ягоных не адступаюся, і захоўваю словы вуснаў Ягоных як пастанову.
ВЫСЛОЎІ 2:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыне мой, калі ты прыймеш словы мае і захаваеш у сябе прыказаньні мае, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыне мой, калі ты прымеш словы мае і захаваеш пры сабе запаведзі мае, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыне мой, калі прымеш размовы мае і схаваеш у сябе запаветы мае, |
Ад загадаў вуснаў Ягоных не адступаюся, і захоўваю словы вуснаў Ягоных як пастанову.
Сыне мой, не забывайся настаўленьня майго, і няхай сэрца тваё захоўвае прыказаньні мае,
Яшчэ падобнае Валадарства Нябеснае да скарбу, схаванага ў полі, які, знайшоўшы, чалавек схаваў, і ў радасьці сваёй ідзе, і прадае ўсё, што мае, і купляе тое поле.
І Ён пайшоў з імі, і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны ім. І маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы сваім.
«Палажыце ў вушы свае словы гэтыя: Сын Чалавечы мае быць выдадзены ў рукі чалавечыя».
І не за морам яно, каб ты казаў: “Хто пераплыве мора і прынясе яго да нас, каб мы маглі пачуць яго і выканаць яго?”
Вернае слова і ўсякага прыняцьця вартае, што Хрыстос Ісус прыйшоў у сьвет збавіць грэшнікаў, з якіх я — першы.